Афіша33

Прэс-канферэнцыя з нагоды выхаду дыска рок-оперы «Курган»

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы 5 студзеня 16-й гадзіне запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную новаму музычнаму ўвасабленню паэмы Янкі Купалы «Курган».

Сапраўдным шэдэўрам літаратуры, ідэі і сюжэты якіх натхняюць творцаў практычна ўсіх відаў мастацтва, уласціва выходзіць за межы свайго жанру. Гэта датычыцца і паэмы Янкі Купалы «Курган», 100-годдзе якой адзначалася ў мінулым годзе. У 1980 г. ансамблем «Песняры» на фірме «Мелодыя» быў зроблены запіс альбома з рок-операй «Гусляр» па паэме першага народнага паэта Беларусі з музыкай Ігара Лучанка і аранжыроўкамі Уладзіміра Мулявіна. Доўгі час рок-опера з’яўлялася незаслужана забытай, а між тым увайшла ў дваццатку лепшых твораў свету, што створаны ў стылістыцы прагрэсіў-рока. Праз трыццаць гадоў новае музычнае прачытанне бессмяротнай паэмы прапануе паэт Андрэй Скарынкін. Па яго ініцыятыве і непасрэдным удзеле запісаны і ўбачыў свет дыск з рок-операй «Курган».

Па словах аўтара праекта, у сучасным варыянце рок-оперы тэкст твора Янкі Купалы выкарыстаны поўнасцю, музычны матэрыял дапоўнены Ігарам Лучанком другой партыяй Князя, інтрадукцыяй да асноўнай тэмы Святаслава Пазняка, аднак захавана і ўсё тое, што было створана Уладзімірам Мулявіным і іншымі ўдзельнікамі ансамбля «Песняры».

У праекце таксама бралі ўдзел Анатоль Ярмоленка, Валерый Дайнэка, Іна Афанасьева, Ян Цыбулька, арт-гурт «Беларусы» пад кіраўніцтвам Валерыя Шмата, Сяргей Анцішын і Валерый Анісенка.

На прэс-канферэнцыю запрошаны Андрэй Скарынкін, Ігар Лучанок, Валерый Дайнэка, Іна Афанасьева, Уладзіслаў Місевіч, Валерый Шмат, Ян Цыбулька, Сяргей Анцішын, Валерый Анісенка.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Усе навіны →
Усе навіны

ПВК «Вагнер» пакідае Малі3

Том Круз трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса за трук у апошнім фільме «Місія невыканальная»

Вынаходніцтва ў Беларусі скацілася да шматгадовага мінімуму2

У Азербайджане суддзя спрабаваў згвалціць асла і памёр — новы фэйк4

Міністр інфармацыі Маркаў хоча пастрожыць рэгуляванне рэкламы3

У Акадэміі навук прыдумалі малочную гарэлку5

Беларус запусціў дабрачынны флэшмоб у падтрымку дзяўчынкі з Беластока1

«Я наведаў самую ізаляваную краіну Еўропы». Амерыканскі блогер расказаў, як прыязджаў у Беларусь у 2020-м і 2024-м5

Дачка Пуціна жыве ў Парыжы і працуе ў галерэі, дзе выстаўляюць антываеннае мастацтва12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс14

Азаронкі 1930-х: як склаўся іх лёс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць