Меркаванні2929

Адказ Рымашэўскаму

Журналіст «НН» Зміцер Панкавец адказвае Віталю Рымашэўскаму на закіды.

«Я шкадую аб тым, што даваў каментары да прэсавай канферэнцыі. Я бачу, што мае словы вырываюцца з кантэксту, пішуцца «смажаныя» загалоўкі.
Журналісты, той жа Панкавец з «Нашай Нівы», не дае сабе клопату патэлефанаваць і ўзяць каментар у мяне, калі піша пра мае выказванні, а проста робіць перадрук», — заявіў Віталь Рымашэўскі ў інтэрв’ю радыё «Свабода».

Сапраўды, Рымашэўскі завітаў у рэдакцыю «НН» 3 студзеня. Я рабіў з ім інтэрв’ю. Па дамоўленасці, яно не павінна было з’явіцца раней за прэс-канферэнцыю, што была прызначаная на наступны дзень. Рэдакцыя «НН» сваё слова стрымала.

Што датычыць зместу гутаркі, то кожнае яе слова падмацаванае дыктафонным запісам, які захаваўся. І ў выпадку чаго выкласці яго для публічнага карыстання не складзе праблем.

Калі казаць пра перадрукі, якія гэтак абурылі Рымашэўскага, то сустрэча з журналістамі, як піша БелаПАН, усё ж адбылася, з беларускімі і літоўскімі. Вось толькі «НН» на яе чамусьці не паклікалі. Таму і давялося карыстацца перадрукам з паважанага рэсурсу БелаПАН.

Ні пра якія іншыя выказванні Рымашэўскага я не пісаў, тым больш паводле іншых рэсурсаў. Пераканацца ў гэтым можна на нашым сайце. Здаецца, Віталь сам прыдумвае сабе ворагаў. І зусім не там, дзе трэба.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расія выставіла Украіне восем умоў9

Расія выставіла Украіне восем умоў

Усе навіны →
Усе навіны

Нявестка Ананіч пасля звальнення з СБ знайшла працу не бі ляжачага4

Прэм'ер Албаніі сустрэў Джорджу Мелоні ў Тыране рыцарскім паклонам ВІДЭА

Пашынян у Тыране прапанаваў Аліеву пайсці папіць кавы ВІДЭА

«У крэдыт?» На Камароўцы знайшлі «залатую» чарэшню1

Следам за «Еўраоптам» вобшукі адбыліся і ў «Дабраноме»10

Уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня» прысудзілі хімію1

Мерц, Эрдаган, Стармер: з кім у Тыране пагаварыла Ціханоўская ШМАТ ФОТА34

У Славеніі скралі бронзавую статую Меланіі Трамп1

Мядзінскі: Будзем ваяваць, колькі трэба. Са шведамі ваявалі 21 год27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія выставіла Украіне восем умоў9

Расія выставіла Украіне восем умоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць