Турма, праз якую прайшлі сотні палітычных.
На сайце зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады фронт» выклалі фотаздымкі, якія хлопец зрабіў некалькі год таму падчас школьнай экскурсіі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.Хлопцам паказалі камеру ў старым корпусе ізалятара. Камера чыста прыбраная, акуратная — у звычайны час яны выглядаюць горш. Таксама варта адзначыць, што наведнікаў заводзілі ў адну з самых светлых камер. У большасць з іх трапляе нашмат менш святла.
Каментары