Меркаванні2727

Афіцыйнае «Царкоўнае слова» публікуе шматлікія лісты з заклікам вызваліць арыштантаў

Прапануем Вашай увазе матэрыял з афіцыйнага выдання Беларускай праваслаўнай царквы.

«На працягу апошніх дзён у рэдакцыю прыходзяць лісты нашых чытачоў, звязаныя з падзеямі 19 снежня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. У гэтых лістах — трывога і занепакоенасць лёсам зняволеных, клопат аб стане здароўя пацярпелых, просьбы да Мітрапаліта Філарэта здзейсніць місію міратворчасці, міласэрнасці і яднання ў беларускім грамадстве. Сапраўды, святым абавязкам Царквы ва ўсе часы быў клопат пра тых, хто ў няволі, горасцях, пакутах і нястачы. I лісты веруючых — гэта сведчанне таго, што Царква ніколі не заставалася ў баку ад бед народа, а малітоўна падзяляла з ім і радасці, і смутак. Узносячы малітвы «аб міласці, спакоі, прабачэнні» усяго народу і кожнага чалавека, Царква заклікае нас да з’яднання дзеля міласэрнасці і любові Божай, каб стаць на шлях міру, дабра і браталюбнасці. Прыводзім вытрымкі з некаторых лістоў.

Ваша Высокапраасвяшчэнства! Зважаючы на Ваш аўтарытэт,
як сярод веруючых Праваслаўнай Царквы, так і сярод людзей іншых канфесій і веравызнанняў, і на тое, што ў часе скрухі менавіта ад хрысціян чакаюць найбольшай мудрасці і разважлівасці, якія даюцца нам Богам, а з імі — і навучэння, як выйсці на той шлях, што не завядзе грамадства ў гушчар грахоў і беззаконня, а прывядзе да праўды і любові, якою ёсць Хрыстос.

Просім Вас заклікаць палітычных апанентаў да міласэрнасці, дабрыні і чалавекалюбства, даравання правінаў, просім хадайнічаць аб вызваленні і спыненні спраў супраць усіх зняволеных, каб светлае свята Божага Нараджэння яны маглі сустрэць дома разам са сваімі сем’ямі ў радасці ды згодзе і не баяліся далейшых затрыманняў або зняволення.

Просім хадайнічаць за ўсіх затрыманых студэнтаў і працоўных, каб яны не былі адлічаны са сваіх навучальных устаноў ці пазбаўлены сваіх працоўных месцаў, за ўсіх хворых і збітых, каб ім была аказана належная медыцынская дапамога. Бо толькі так, праявіўшы хрысціянскую міласэрнасць, мы зможам спыніць хвалю нянавісці і супрацьстаяння ды аднавіць спакой і братнюю любоў як у нашым грамадстве, так і ў нашых душах».

Ад імя маладых праваслаўных веруючых Таццяна Міхайлоўская

Мы, вернікі Рэспублікі Беларусь, звяртаемся да Вас
з просьбай аб малітве за тых, хто зараз знаходзіцца ў турмах, пасля падзей 19 снежня 2010 года ў нашай краіне.

Сярод затрыманых ёсць цяжка хворыя, людзі сталага ўзросту, жанчыны і маладыя людзі.

Улічваючы Ваш аўтарытэт, просім Вас звярнуцца да кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, каб у гэты святочны час, паміж Каталіцкім і Праваслаўным Раством, была праяўлена міласэрнасць, дабрыня і вызвалены датэрмінова ўсе затрыманыя.

Каб яны вярнуліся ў свае сем’і, да сваіх родных, каб разам сустрэць Божае Нараджэнне.

Просім Вас ініцыяваць дыялог і выступіць пасярэднікамі паміж кіраўніцтвам краіны і апанентамі ўлады, каб было знойдзена разумнае і гуманнае выйсце з гэтай сітуацыі, каб мір і супакой былі на нашай беларускай зямлі.

Сем’і Андросік, Арэшкаў, Ваюшыных, Коваль, Мартыненка, Мяльгуй, Супрановіч

Ад імя прадстаўнікоў беларускай навуковай і творчай інтэлігенцыі, праваслаўных веруючых просім Вас, дарагі Уладыка,
звярнуцца да кіраўніцтва нашай краіны з хадайніцтвам і просьбай праявіць міласэрнасць да ўсіх людзей, зняволеных у сувязі з шэсцем ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Незалежнасці 19.12.2010 і ў наступныя пасля гэтага дні ў Мінску і іншых гарадах.

У святыя дні Ражджэственскага посту ўвесь хрысціянскі свет шчодра праяўляе любоў Хрыстову і здзяйсняе справы ўзаемапрабачэння і міласэрнасці да бліжніх. У гэтыя дні святым абавязкам Царквы з’яўляецца заклік да еднасці, грамадзянскага міру і міласэрнасці, якія толькі і здольны пераадолець размежаванні і прынесці сапраўдны мір і спакой у нашы сем’і і грамадства.

Народ Божы штодзень моліцца ў храмах «за краіну нашу, улады і воінства яе», а таму Царква мае права прасіць улады прыслухацца да нашага голасу як часткі народа, каб здзейсніць справу міласэрнасці і вызваліць зняволеных з заключэння, бо яны не ўяўляюць сабою пагрозы для іншых людзей. Такі жэст добрай волі з боку ўлады паспрыяе ўсталяванню ўзаемадаверу, узаемаадказнасці і ўзаемадзеяння дзяржавы з рознымі слаямі грамадства. Што прывядзе да ўзаемаразумення, салідарнасці і пошуку шляхоў развіцця нашай Бацькаўшчыны.

Такія дзеянні маюць асаблівае значэнне цяпер, напярэдадні Ражджаства Хрыстовага, перад абліччам Богадзіцяткі Хрыста, Які прыходзіць у свет і яўляе міласць Сваю да ўсіх: дабрадзейных і грэшных, тых, хто праведны і хто памыляецца. I калі ў гэтыя святыя дні мы здолеем узняцца над палітычнымі і ідэйнымі падзеламі і з’яднаць свае сэрцы дзеля міласці і любові Божай, то можам спадзявацца, што Гасподзь дапаможа народу нашаму пераадолець спакусы і цяжкасці, каб стаць на богаўгодны шлях міру, дабра і браталюбнасці.

Старшыня Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў

Мікалай Матрунчык

На нашай зямлі вялікае гора, большае, чым пажары і навадненні ў іншых краінах. Больш за 600 чалавек апынуліся ў турме,
сярод іх хрысціяне, прыхаджане нашых храмаў. Пакутуюць іх дзеці і бацькі. Нашага спачування і нашых слабых малітваў тут недастаткова.

З гісторыі Царквы мы ведаем, што ўменнем сунімаць спрэчкі і прыпыняць звады славілася святая Еўфрасіння Полацкая. Прападобны Феадосій Пячэрскі выкрываў грахі міранаў і павучаў князёў, заступаўся ў судзе за пакрыўджаную ўдаву, вазіў хлеб вязням у астрог, будаваў дом для бязродных. Святы Сергій Раданежскі прайшоў пешкі 200 вёрст дзеля сустрэчы з князем Алегам Бранскім, пасля якой князь, перамяніўшы лютасць на лагоднасць, памірыўся з Дзімітрыем Данскім.

Ваша Высокапраасвяшчэнства, мы просім Вашых святых малітваў за пацярпелых і зняволеных, а таксама Вашага хадайніцтва перад уладамі аб праяўленні міласэрнасці адносна зняволеных дзеля ўсталявання міру і спакою на зямлі нашай».

Ганна Дораш, прыхаджанка Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў г. Мінску

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду7

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Усе навіны →
Усе навіны

Самая беларусацэнтрычная праграма ЕГУ запрашае на падрыхтоўчыя курсы6

Ціханоўская сядзіць за адным сталом з кіраўнікамі дзяржаў на саміце ў Албаніі20

Дэпутаты пайшлі па крамах інспектаваць чырвона-зялёныя сцяжкі. І зрабілі заўвагі кіраўніцтву9

На дзіцячай пляцоўцы ў Гданьску хлопчык адмовіўся гуляць з беларускай дзяўчынкай. Яе бацька пачаў яго душыць12

З'явілася магчымасць набыць Радзівілаўскую карту ВКЛ4

Паглядзіце, які яркі дзіцячы садок будуюць каля Уручча

«Адпраўлялі мыць туалеты і кідалі ў ШІЗА». Суседкі расказалі пра абыходжанне ў калоніі з экс-палітзняволенай Тамарай Каравай, якая пасля памерла4

Белавусаў падарыў Лукашэнку савецкія ўзнагароды6

Міністр абароны Украіны назваў прапановы Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду7

«Каб купіць дом, працавала на нарказаводзе». Пасля 2020-га беларуска з пяццю дзецьмі пераехала ў Канаду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць