У мінулыя гады у дзень Раства ён заўжды прысутнічаў на святочнай службе.
Аляксандр Лукашэнка сёння не пабываў уЯк паведамляе праваслаўны партал sobor.by, Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мітрапаліта Філарэта са святам Нараджэння Хрыстовага ў ніжнім прыдзелеСвята-Духавым кафедральным саборы. У мінулыя гады у дзень Раства ён заўжды прысутнічаў на святочнай службе. Гэтым жа разам ён унікнуў кантакту з народам.
Перад 6 студзеня паведамлялася, што Лукашэнка наведае святочную службу. Няясна, чаму ён змяніў планы. Ён мог збаяцца абструкцыі вернікаў. Пасля 19 снежня вялікая група праваслаўных вернікаў выступіла з петыцыяй, што асуджае фальсіфікацыі на выбарах і паслявыбарчы гвалт. Нават афіцыйная газета Праваслаўнай царквы «Царкоўнае слова» апублікавала падборку лістоў з крытыкай масавых арыштаў пасля 19 снежня.
Каментары