Старшыня Еўрапейскай народнай партыі Вільфрэд Мартэнс заклікаў універсітэты Еўрасаюза прымаць студэнтаў з Беларусі на вучобу ў выпадку іх выключэння з ВНУ за ўдзел у дэманстрацыях апазіцыі. Пра гэта ён заявіў паводле вынікаў сустрэчы з лідарам Руху за Свабоду Аляксандрам Мілінкевічам у Бруселі 11 студзеня, паведамляепрэс-служба партыі.
«Я вітаю ініцыятыву польскіх і літоўскіх універсітэтаў адчыніць свае дзверы для беларускіх студэнтаў і заклікаю ўніверсітэты ўсіх краін — членаў ЕС падхапіць гэту ініцыятыву, а Еўракамісію — аказаць дапамогу», — заявіў Мартэнс.
Каментары