Літаратура33

Спадкаемцы Сэлінджэра далі дазвол на публікацыю працягу «Над прорвай у жыце»

Спадкаемцы Джэрама Дэвіда Сэлінджэра далі дазвол на публікацыю працягу яго знакамітага рамана «Над прорвай у жыце» ва ўсіх краінах свету, акрамя ЗША і Канады, піша The Guardian.

У ЗША і Канадзе раман забаранілі да публікацыі да заканчэння тэрміну аховы аўтарскіх правоў.

Працяг пад назвай «Праз 60 гадоў: ідучы скрозь жыта» (60 Years Later: Coming Through the Rye) быў напісаны шведскім аўтарам Фрэдрыкам Колцінгам (пад псеўданімам Джон Дэвід Каліфорнія). Па сюжэце пастарэлы Холдэн Колфілд збягае з прытулку для састарэлых і адпраўляецца ў Нью-Ёрк. Адным з персанажаў рамана выступае сам Сэлінджэр.

Аб існаванні гэтай кнігі стала вядома ў маі 2009 года. Неўзабаве яна была апублікаваная ў Вялікабрытаніі і ў Швецыі, аднак ужо ў чэрвені Сэлінджэр падаў у суд з намерам забараніць публікацыю сіквела, які ён назваў «банальным і павярхоўным плагіятам». Суд прыпыніў публікацыю кнігі, але пасля смерці пісьменніка ў студзені 2010 года шведы працягнулі перамовы з яго нашчадкамі.

У выніку ім удалося дасягнуць пагаднення, падрабязнасці якога не раскрываюцца. Вядома толькі, што шведскаму выдаўцу забаранілі згадваць у кнізе Холдэна Колфілда, раман «Над прорвай у жыце», а таксама прысвячаць кнігу Сэлінджэру. Па словах Колцінга, публікацыяй яго рамана ўжо зацікавіліся выдаўцы ў шасці краінах.

Брытанскія крытыкі ў сваіх рэцэнзіях на раман сышліся ў меркаванні, што гэтая кніга ўяўляе сабой «фан-фікшн» і «бяскрыўднае глупства».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію1

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман16

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць