Алесь Бяляцкі пра публікацыю ў «СБ»: Такой размовы па Скайпе не было
Віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў публікацыю ў «СБ» «кампрамату» на беларускую апазіцыю, у прыватнасці «фрагмент электроннай перапіскі па сістэме «Скайп».
«СБ. Беларусь сегодня» ў нумары ад 14 студзеня пачала друкаваць абяцаны «кампрамат» на беларускую апазіцыю. Нагадаем, такое даручэнне на
Сярод «аператыўных матэрыялаў» прысутнічае і «фрагмент электроннай перапіскі па сістэме «Скайп». Нібыта, Бяляцкі размаўляў пра фінансавыя справы з каардынатарам польскага фонда «Свабода і дэмакратыя».
«Не, такой размовы не было. Хаця з фондам „Вольнасць і дэмакратыя“ мы падтрымліваем нармальныя адносіны.Літаральна ўчора фундацыя была адной з арганізатараў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай падзеям у Беларусі, якая праходзіла ў Варшаве ў Сойме», — кажа Алесь Бяляцкі.
Паводле яго слоў, у «СБ» надрукаваная мана. «Хаця „Скайп“ — сістэма дастаткова празрыстая і ёй трэба карыстацца вельмі асцярожна», — адзначыў Бяляцкі.
Ён мяркуе, што публікацыя падобных «кампраматаў» будзе працягвацца і мэта гэтай акцыі — «скампраметаваць грамадзянскую супольнасць, няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі».
Алесь Бяляцкі нагадаў, што падобнае працягваецца ўжо 20 гадоў. «Штосьці новае цяжка паказаць, але почырк адзін», — кажа ён.
Глядзі яшчэ: Сіліцкі пра публікацыю ў «СБ»: Гэта помста еўрапейскім палітыкам
-
Маладога выпускніка Акадэміі МУС асудзілі па рэдкім артыкуле — за «парушэнне аховы дзяржаўных сакрэтаў»
-
«Адзін раз за сто гадоў праехаў на транспарце». Жыхару Магілёва ў аўтобусе далі рэшту расійскімі манетамі
-
Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі
Каментары