Грамадства

На выходных слота, уначы моцныя маразы

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.
Ноччу пераважна па паўднёвым захадзе, днём на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, па паўднёвым захадзе з дажджом. У паўднёвых раёнах месцамі моцны мокры снег, туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3–9 °С, ноччу пры праясненнях да мінус 12°С, па паўднёвым захадзе на працягу сутак ад мінус 2°С да плюс 2°С, днём па захадзе Брэсцкай вобласці да плюс 5°С.

У Мінску 15 студзеня воблачна. Ноччу без істотных ападкаў, днём часам невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, днём з пераходам на паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–7°С, днём мінус 3–5°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 16 студзеня ноччу ў паўднёвых раёнах кароткачасовы снег, днём па паўночна-заходняй палове снег, мокры снег. Месцамі туман, галалёд.
На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–14°С, у паўночных раёнах пры праясненнях да мінус 17–20°С, па паўднёвым захадзе мінус 1–6°С; днём мінус 5–12°С, у заходніх раёнах ад мінус 4°С да плюс 3°С.

17 студзеня на большай частцы тэрыторыі мокры снег, які пераходзіць у дождж, месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–12°С, па захадзе ад мінус 4°С да плюс 2°С; днём ад мінус 4°С па ўсходзе да плюс 4°С па захадзе.

У Мінску 16 студзеня воблачна з праясненнямі, ноччу і раніцай без істотных ападкаў, у другой палове дня кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 12–14°С, днём мінус 5–7°С.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

«Чарнагорыя нікому не хоча даваць прытулку». Беларуска расказала пра перавагі і складанасці жыцця ў гэтай краіне1

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў. Чым гэта пагражае Еўропе і свету?19

Падчас ізраільскіх удараў загінуў дарадца аяталы Хаменеі, які летась прылятаў у Мінск1

У Мінесоце напалі на дамы двух палітыкаў-дэмакратаў, ёсць ахвяры7

Бяспека Ірана пад пытаннем: ягоны ўрад няздольны абараніць нават сам сябе8

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Польшчы, кінулі за краты за фінансаванне «экстрэмізму»29

У Беларусь з Расіі завозяць авіябомбы і ракеты12

Нетаньяху: «Неўзабаве вы ўбачыце ізраільскія самалёты ў небе над Тэгеранам»1

Збанкрутавала вядомая сетка фастфуду Döner King2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць