Улада1313

«СБ» «прапісала» агента «Навушніка» па няісным адрасе?

У сённяшнім нумары газета падае несапраўдныя звесткі ў артыкуле пра «апазіцыйную замову».

Паводле інфармацыі «Советской Белорусии», знакаміты паводле фотаздымкаў правакатар, якога ў народзе празвалі «Навушнік», просты грамадзянін, які не мае нічога супольнага са спецслужбамі. «Хамічэнка Уладзімір Мікалаевіч, 1986 г. н., зарэгістраваны па адрасе г. Слуцк, вул. Урочышча Пупорава. У стане алкагольнага ап’янення непасрэдна ўдзельнічаў у пагромах, адзін з асноўных хулиганствующих элементаў», — адзначана ў выданні.

Насамрэч вуліцы Урочышча Пупорава ў Слуцку не існуе. Гэта пацвярджаюць працаўнікі даведкі 109 «Белтэлекама», а таксама каталог «Алфавітны спіс вуліцаў г. Слуцку» «Белпошты».

Маюцца сведчанні затрыманых 19 снежня, якія знаходзіліся ў адной камеры з Уладзімірам Хамічэнкам. Так, Сяргей Г. распавёў у інтэрв’ю «Белсату» наступнае: «Нам гэты

„Навушнік“ распавядаў, што ён ужо шмат гадоў жыве ў Смаленску.
І ў Беларусь прыехаў выключна, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю супраць улады ў дзень выбараў».

У фільме БТ «Плошча. Жалезам па шкле» прагучала, што Хамічэнка прыехаў у Менск з Слуцку «на запрашэнне БХД». Намеснік старшыні партыі Віталь Рымашэўскі аспрэчвае гэтую інфармацыю. «Сябрам партыі Уладзімір Хамічэнка не з’яўляецца. Сярод сябраў БХД не было ніводнага чалавека, які біў шкло на дзвярах Дому ўрада», — адзначыў ён у інтэрв’ю Еўрарадыё.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

Трамп паабяцаў, што не збіраецца балатавацца на трэці тэрмін8

Пасажыры самалёта ўпалі ў балота з алігатарамі і правялі там два дні. Як яны выжылі?1

Пад Магілёвам зносяць недабудаваны храм, які абаранялі расійскія чарнасоценцы11

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва3

Паўднёвы ўсход Беларусі накрывае моцная бура2

Бамбардзіра-кракадзіла і балерына-капучына — адкуль гэта?3

Што са школьнай ежы дзецям падабаецца?1

Міністр Маркаў заявіў, што да 2020 года яны цярпелі незалежныя медыя, а цяпер надзвычай патрэбна цэнзура25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў3

Іпэшнік у Мінску пісаў ананімкі на канкурэнтаў, у тым ліку і палітычныя. Зафіксавана 18 эпізодаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць