27 студзеня 2011 года, а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у літаратурна-музычным праекце Аляксея Жбанава «Хай радасць з вачэй нашых блісне…» Песні філаматаў і філарэтаў.

Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка, вучоны-арыенталіст, рэктар Казанскага універсітэта Юзаф Кавалеўскі, гісторык, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбургу Францішак Малеўскі… Што аб’ядноўвае гэтыя слаўныя постаці? Усе яны былі сябрамі таемнага студэнцкага таварыства філаматаў (аматараў навук), створанага ў Віленскім універсітэце ў 1817 годзе.

Гэтым вечарам музыкі і акцёры запрашаюць публіку да актыўнага дыялогу, прапаноўваюць уцягвацца ў дзеянне, найперш, спяваючы разам з выканаўцамі (тэксты песняў раздаюцца падчас імпрэзы). Адной з адметнасцяў акцыі стане частаванне прысутных малаком як сімвалічнае далучэнне да філамацкіх традыцый.

Наведайце нашу адмысловую акцыю і праз сінтэз паэзіі, аўтэнтычнай музыкі, перформансу, візуальных вобразаў вы зможаце адчуць каларыт эпохі і стыль жыцця філаматаў і філарэтаў.

Акуніцеся ў свет асацыяцый, мастацтва ды рамантыкі!

Уваход: 2000 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?