Палітыка
16 каментароў Сямён Печанко | 19:38, 24 лiстапада 2006

У 17 з 28 школаў Наваградчыны і амаль паўсюль на Слонімшчыне дзецям прапануюць факультатыў пад назовам «Асновы праваслаўнай маральнасьці». Гэты курс рэкамэндаваны Нацыянальным інстытутам адукацыі.

Папаўненьне ў школьнай праграме адбылася ў рамках ажыцьцяўленьня «Дамовы аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Беларускай праваслаўнай царквой» у Гарадзенскай вобласьці. Адпаведны дакумэнт быў распрацаваны летась. Яго падпісалі старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Саўчанка і япіскапы Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій і Наваградзкі і Лідзкі Гурый. У хуткім часе такі ж факультатыў пачнуць вывучаць у школах Меншчыны. Старшыня Менскага аблвыканкаму падпісаў з Філарэтам адпаведную дамову аб супрацоўніцтве.

Паводле зьвестак Наваградзкага раённага аддзелу адукацыі, акрамя заняткаў школьнікам прапануюцца экскурсіі ў Тураў, Полацак, Жыровічы ды іншыя беларускія гарады, багатыя праваслаўнай спадчынай. Сам факультатыў зьяўляецца абавязковым для наведваньня. Як і прадмет «Вялікая айчынная вайна». Школьная адміністрацыя вызначае, ці будзе настаўнік выкладаць толькі «ВАВ», ці праваслаўны факультатыў таксама.

Настаўніца гісторыі Касьцяневіцкай школы ў Слонімскім раёне Кацярына Межавец будзе выкладаць абодва прадметы. «На маіх занятках вучні не сумуюць, бо разам мы разьбіраем вельмі жыцьцёвыя сытуацыі» – кажа Кацярына. Яна перапрацавала атрыманую ў мэтадычным кабінэце праграму, пераклала яе на беларускую мову. «Першапачатковая праграма была распрацаваная ў Жыровічах і больш пасавала духоўнай сэмінарыі» – тлумачыць настаўніца. Новы факультатыў у чымсьці нагадвае курс «Чалавек і грамадзтва», прысьвечаны маралі. Ён закранае тэмы ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды, людзей між сабой. Дзецям расказваюць пра жыцьцё як вялікую каштоўнасьць, дар Божы, пра асабістую адказнасьць за яго. «Я тлумачу дзецям небясьпеку шкодных звычак і амаральных паводзінаў», – кажа сп. Межавец. Факультатыў вывучаюць у старэйшых клясах і такая інфармацыя тут вельмі дарэчы, мяркуе касьцяневіцкая настаўніца. Яна лічыць таксама, што ў новым прадмэце няма прапаганды праваслаўя, нягледзячы на назву. «Мяркуйце па назвах тэмаў – «Хрысьціянская мараль -- аснова чалавечых узаемаадносінаў», «Хрысьціянскае разуменьне сям’і і шлюбу», «Адрозненьні хрысьціянскіх і паганскіх святаў» і г.д.» – кажа Кацярына. Яна ўпэўненая, што ўсё залежыць ад пазыцыі настаўніка. Ёй, як веруючай, прадмет вельмі важны і актуальны. Па словах настаўніцы, дзеці поўныя забабонаў, нібыта й не ХХІ стагодзьдзе на двары.

Галоўны рэдактар газэты «Гарадзенскія епархіяльныя навіны» Аляксандар Шурскі распавёў пра пляны Гарадзенскай япархіі. Адмысловая царкоўная камісія мае распрацаваць навучальную праграму для школаў і прапанаваць яе гарадзкому аддзелу адукацыі. «Гарадзенская япархія мусіць улічыць пэўныя складанасьці, што ўзьніклі ў Наваградку ды Слоніме з навучальнай праграмай», – кажа А. Шурскі. Ён кажа, што будучая праграма будзе больш дапасаваная да сьвецкай навучальнай установы. І дадае, што ў Гарадзенскай япархіі справа з праваслаўнай адукацыяй у школах знаходзіцца пакуль у стане распрацоўкі. Піянэрства Наваградчыны і Слонімшчыны ў гэтай справе ён зьвязвае з актыўнасьцю мясцовага царкоўнага кіраўніцтва. Адказваючы на пытаньне пра мову навучаньня сп. Шурскі зазначыў, што ўсё будзе залежаць ад пазыцыі ды ініцыятывы тых, хто будзе выкладаць яго дзецям. Царква ж, найхутчэй, распрацуе праграму па-расейску.

Фота photo.bymedia.net

Падзяліцца навіной:         
16 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
cmok напiсаў(ла) Лiстапад 24, 2006 у 20:17
А чаму б не выкладаць прадмет: асновы буддыйскай маральнасьці?
Такімі тэмпамі хутка і ў вузах сьвятары пачнуць навязваць свой сьветапогляд.
Yahor напiсаў(ла) Лiстапад 25, 2006 у 0:54
2 cmok

A pry chym tut budyzm u Belarusi? Asnovy khrys'cianskaj marali nichoha shkodnaha nashamu hramadztvu nie prapanujuc'. Ekskursiji pa takikh miescakh jak Zhyrovichy, Polacak uzbahaciac' kruhahliad dziacej. Adzinaje, shto shkaliaram, jakija nalezhac' da inshykh kanfesyjau, treba dazvolic' nenaviedvannie hetaha kursu.
morkva напiсаў(ла) Лiстапад 25, 2006 у 10:16
Yahor:
Asnovy khrys'cianskaj marali nichoha shkodnaha nashamu hramadztvu nie prapanujuc'.

Ale pradmiet zaviecca mienavita '''Asnovy pravaslau'naj marali'...
Chamu nie nazvali jaho prost "Chrys'cijanskaja maral"?

Ale maju jashche pytan'ni:

Shto takoje abaviazkovy fakultatyu'i?
Jak dou'ha jashche pravaslaunyja u' Bielarusi buduc' zakladnikami palitychnaha nadvoja i nieadukavanas'ci u'lady?
Ci dapamozha u'reshcie heny kurs bielaruskim dzieciam nie adnosic' chrys'cijanstva i pravaslau'je da... roznyh kanfesijau'?
Kažemaks напiсаў(ла) Лiстапад 25, 2006 у 12:34
Ну, і хто тут займаецца празэлітызмам у Гарадзенскай вобласьці???
маці напiсаў(ла) Лiстапад 25, 2006 у 20:03
Немагчыма ўявіць ў свецкай адукацыйнай установе талерантнай краіны абавязковыя і нават неабавязковыя факультацівы па маралі якой-небудзь канфессіі. Гэта сярэдневечча, сведчанне таго, што краіна не талерантная, а ў ёй ёсць людзі другога сорта. Калі ў краіне ёсць свабода веравызнання, рэлігійную адукацыю дзеці цудоўна могуць атрымаць у нядзельнай школе адпаведнай рэлігійнай установы, куды іх адвядуць бацькі. На прыкладзе гэтых факультаціваў я бачу насілле і навязванне дзецям праваслаўнага светапогляду. Кожная сям'я марыць васпітаць дзяцей у сваім рэлігійным светапоглядзе. Гэта - права бацькоў. Гэтых дзяцей і гэта права ім даў Бог. Я лічу, што гэтыя урокі з'яўляюцца шэраговым абмежеваннем веравызнання ў нашай краіне. Нехай бы былі факультацівы, якія б зваліся проста ўрокі маральнасці, але гэта ёсць навязванне канфессійнага, у гэтым выпадку праваслаўнага, веравызнання ў свецкай школе!
Mann Kurt напiсаў(ла) Лiстапад 25, 2006 у 21:37
haj hto-n. pasprabuje panavuczac' maih dziaciej shizmie, fig atrymajecca. A kamu usio rouna - dyk usio rouna - szto-n. im by tak ci inaksz naviazali b, NLA, NLP, abo NGO, sadamiju, ci jaszcze szto. Halovy u postmadernisckih liuccou pustyja, treba ih nieczym napauniac'.

hto mocna nia hocza vuczyc' dziaciej shizmie - haj vuczyc' viery Kasciola. Ci pratenstanckaj. Inaksz haj prymaje, szto ni zdarycca.
Віталь з Менску напiсаў(ла) Лiстапад 26, 2006 у 2:30
Не, само па сабе хрысціянскае навучанне - праваслаўнае, каталіцкае ці пратэстанцкае, нічога дрэннага не нясе, калі яно навучае хрысціянскай дабразычлівасці, любові, дабрыні і г.д. Назва канфесіі тут не самае галоўнае. Назва пачынае быць галоўнай тады, калі дзеля людзей знешнее становіцца больш важкім, чым сама сутнасць. Кожны ідзе да аднаго Бога (калі ідзе ўвогуле) сваім шляхам, і шмат хто з гэых пешых лічаць, што ўсе іншыя шляхі - памылка. Над гэтым трэба больш паразважаць, а не над экспансіяй праваслаўных у дзяржаўнае жыццё. Калі хрысціяне зразумеюць нарэшце сутнасць Хрыстовага вучэння, і прымуць яго ў сваё жыццё, тады не будзе паўставаць ніякіх пытанняў з назвамі, і знешнее не будзе прынцыповым, як не бывае прынцыповым розніца ў імёнах сваіх дзяцей, у іх знешнасці і гендэрнай прыналежнасці, калі ты сапраўдны іх любіш.
Яўген напiсаў(ла) Лiстапад 26, 2006 у 8:57
Як былы настаўнік дакладна магу сказаць - нічога акрамя нуды і абыякавасьці да праваслаўя не выхаваецца. Як, напрыклад, і гісторыя па-беларуску (дакладней, быццам бы па-беларуску) ніводнаму з маіх знаёмых маладзёнаў не дадала ні беларускасьці, ні свядомага ўяўленьня аб роднай гісторыі. На "праваслаўнасьці" будзе такое ж самае ташноцьце, пазяханьне і фармалізм, як за камуністамі зь іх ідэалягічнымі цацкамі, толькі зь яшчэ горшымі і хуткімі вынікамі.
Каляда напiсаў(ла) Лiстапад 26, 2006 у 10:53
Далека мы ужо заехалт,што дня,амаль,з'яўляецца тое,што усе абавязкова павінны выконваць і ненавідзіць,восьі Ніла Гілевіча не пуcцілі ў БДУ,а спрабуй ў дзяржаўных установах вырашыць якую небудзь справу размаўляючы па беларуску-нічога не атрымаецца,абліваюцца брудам усе хто мае сьмеласьць думаць не так як халуйская"СБ",ані якай самастойнай думкі-цвінтарнае аднадумства ў імя велічы ЯГО вялікасьці.Адносна выкладання "Праваслаўнай культуры" -ў цэрквах,а вось ў школах пажадана мець"Хрысьціянскую "nsr
Mann Kurt напiсаў(ла) Лiстапад 26, 2006 у 13:57
Haj pakul' szto pravaslaunaja, rana ci pozna hety precedent zhuliaje i na karysc' inszyh kanfiesij. A pravaskaunyja u czarhovy raz zasviedczac' svaju aporu na hvalt i niaumiennie viesci spreczku u reczyszczy jeurapiejskaj tradycyi. "Toj, hto z^yvie u niabiosah, pasmieajecca z ih".
Дуброўскі напiсаў(ла) Лiстапад 27, 2006 у 13:55
"РПЦ ж, найхутчэй, распрацуе праграму па-расейску."

Адвечны вораг нашае свабоды і незалежнасьці ўсьцяж імкнецца атруціць сьвядомасьць дзяцей гвалтам навязваючы нацыі расейскую псэўдамаральнасьць.

Чыніце супраціў імпэрскай гадзіне !
pan Brudas напiсаў(ла) Лiстапад 28, 2006 у 0:48
Цікава, што амаль усе забыліся, што ЛЮБАЯ царква як інстытут аддзелена ў нас ад інстытуту сьвецкай улады, таму ніякага абавязковага факультатыву з такой назвай у сьвецкай школе існаваць не можа і не павінна. Для гэтага ёсьць нядзельныя школкі і бацькі - тыя, якія лічаць гэта неабходным для сваіх дзетак.
Burbalka напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2006 у 13:00
Асабіста я супраць падобнага факультатыву, а асбліва дрэнна, калі яго будуць навязваць. Аднак нешта слаба верыцца, што факультатыў атрымае шырокі распаўсюд.
Што тычыцца канкрэтна гарадзенскай епархіі, то яе ўзначальвае беларус епіскап Арцемій - чалавек-патрыёт, які першы ўзняў голас аб тым, каб праваслаўная моладзь пазбягала ўдзелу ў БРСМе, з благаславення якога пастаўлены на тэрыторыі царквы помнік Ларысе Геніюш у Зэльве, служацца літургіі на беларускай мове і г.д. Так што "трындзець" пра расейскую псеўдамаральнасць я б паасцераглася.
З каментатараў мяне прыкалоў МанКурт, які праваслаўных назваў схізмай, а пратэстантаў - проста пратэстантамі :-) Але МанКурт малайчына - шчыра піша, не разводзіць паліткарэктнасці, як звычайна робяць гэта каталікі ў дачыненні да праваслаўных, а піша, што думае. О тут рэспект!
daroha напiсаў(ла) Сьнежань 4, 2006 у 19:20
burbalcy:

nie hani na katalikou, bo dubca atrymajes.
Burbalka напiсаў(ла) Сьнежань 10, 2006 у 19:49
2daroha
і пасля гэтага аказваецца яшчэ Я на каталікоў ганю. ну-ну. вы МанКурту дубцом прыгразіце.
Ліцьвінка напiсаў(ла) Сьнежань 10, 2006 у 21:51
Беларусы, будзьце пільнымі у адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсау. Не верце усялякім русіфікатарам. што супакойваюць, прыпупляючы нашу пільнасць тым. што. мауляу, факультатывы не атрымаюць шырокага распаусюджвання. У несвабоднай краіне, дзе усе пад прымусам, а не па волі саміх людзеЙ, яшчэ як могуць распаусюдзіцца.

[web@nn.by: скарочана]
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).