Аквапарк на праспекце Пераможцаў у Мінску адкрыецца ў 2013 годзе.
Пра гэта паведаміў учора старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта М. Танка.

Будаўніцтва аквапарку пачалося ў мінулым годзе ля МКАД на кірунку ў Ждановічы. Гэта будзе буйны забаўляльны аб’ект для адпачынку на 1 тыс. наведванняў у дзень.

«Кошт аквапарка вялікі — каля $80 млн (без уліку гатэля). Аб’ект узводзяць за крэдытныя рэсурсы, якія прыцягнуў Мінгарвыканкам», — сказаў мэр сталіцы.

Ён таксама дадаў, што раней зацікаўленасць у рэалізацыі гэтага праекту выказваў інвестар, аднак планы не ўвасобіліся ў жыццё. «Чакаць інвестара маглі б доўга. А жыхары рэспублікі і нашага горада — жыхары еўрапейскай дзяржавы — заслужылі такі аб’ект вольнага часу, каб падтрымліваць свой фізічны стан і добры настрой», — заўважыў Мікалай Ладуцька.

У аквапарку, які разлічаны на эксплуатацыю цягам усяго года, прадугледжана сем асноўных горак розных узроўняў складанасці і вышыні скатаў. Самая экстрэмальная дасягне 21 м. Частка аквапарку будзе пад адкрытым небам. Асноўным водным элементам акваторыі стане басейн з вадаспадамі, фантанамі, гейзерамі. Аб’ект будзе абсталяваны сістэмай вонкавай і ўнутранай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?