Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Апошні прэзыдэнт

Ад дзівака-акадэміка адмахваліся, бы ад надакучлівай мухі. Думалі, мусіць, што ніколі ня скончацца танныя газ ды нафта. Сёньня слова "інавацыі" сьпічрайтэры тыцкаюць у кожны даклад. Прыпякло! Піша Аляксандар Класкоўскі.

"Мне апошняму пашанцавала адседзець у прэзыдэнцкім крэсле, не кіруючы цэлай краінай".

Такі жарт я пачуў ад Аляксандра Паўлавіча Вайтовіча.

Сапраўды, потым правы на гэты тытул атрымала толькі адна асоба ў дзяржаве.

Сёньня зноў давялося пабачыцца з Аляксандрам Паўлавічам. Такі ж бадзёры, з жывым позіркам з-пад акуляраў.

Ён быў прэзыдэнтам Нацыянальнай акадэміі навук у 1997 — 2001 гадах. Абіралі Вайтовіча патаемным галасаваннем з чатырох кандыдатураў.

Гэта быў апошні эпізод акадэмічнае вольніцы.

...19 кастрычніка 2001 года прэзідэнцкая прэсавая служба будзённа паведаміла, што кіраўнік краіны зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў. У прыватнасьці, былы кіраўнік ягонай адміністрацыі Мясніковіч пастаўлены на чале Акадэміі навук.

Вайтовіч тады быў ужо сьпікерам верхняй палаты. Для яго такі паварот сюжэту стаў шокам. Бо ўлады скасавалі найважнейшы прынцып акадэмічнай дэмакратыі.

"Ва ўсім свеце ў такіх установах навукоўцы самі выбіраюць лідэра. На гэтую прэрагатыву не рабіў замаху нават Сталін", — даводзіў мне потым Аляксандар Паўлавіч, распавядаючы фабулу свайго дрэйфу ў апазыцыю.

"Менавіта на гэтай глебе, — падкрэсьліў экс-прэзыдэнт, — і адбылося маё першае сур'ёзнае сутыкненьне з найвышэйшым кіраўніцтвам".

Тады Вайтовіч катэгарычна адмовіўся выступіць з ухваленьнем прызначэнца на сходзе ў акадэміі.

Калі ж сам быў на чале гэтай установы, то бамбаваў самае высокае кіраўніцтва ідэяй пераводу эканомікі на інавацыйны шлях разьвіцьця. Але ад дзівака-акадэміка адмахваліся, бы ад надакучлівай мухі. Думалі, мусіць, што ніколі ня скончацца танныя газ ды нафта.

Сёньня слова "інавацыі" сьпічрайтэры тыцкаюць у кожны даклад. Прыпякло!

"Яшчэ раней, у 1997-м, — згадвае Вайтовіч, — мы прапанавалі стварыць зону высокіх тэхналёгіяў. Тады прапаноўвалася назва "Акадэмтэхнаполіс". Фактычна гэта была тая самая ідэя, што праз сем гадоў пачне прапагандавацца зьверху ў выглядзе так званай беларускай Сыліконавай даліны".

Са слоў Вайтовіча, у 1997 годзе, прабіваючы ідэю "Акадэмтэхнаполісу", навукоўцы нават праект адпаведнага прэзыдэнцкага ўказу падрыхтавалі. "Наіўна думалася, што за такую пэрспэктыўную ідэю адразу ўхопяцца. Аднак мы наткнуліся на глухую сьцяну. Я сам ездзіў з тым праектам па розных інстанцыях, каб атрымаць візы высокіх чыноўнікаў. Але яны пераважна адбіваліся, як ад нейкай непатрэбшчыны".

Стаўшы ж на чале верхняй палаты парлямэнту, Вайтовіч трапіў пад раздачу на другім Усебеларускім народным сходзе. Згадвае: "Без аніякай задняй думкі выйшаў на трыбуну з прапановамі, як палепшыць стан спраў. Аказалася ж, што трэба было пець алілую!".

Хто-кольвек дасюль ня можа даўмецца, як гэты абачлівы, памяркоўны чалавек зь нягучным голасам (амаль што антыпод былога марскога пяхотніка!) увайшоў у канфрантацыю з найвышэйшым кіраўніцтвам.

Ну вельмі ж не падобны на барыкаднага змагара!

Даволі доўга кантактуючы з акадэмікам, я прыйшоў да высновы: менавіта як чалавек да касьцей рацыянальны, узгадаваны на ідэі прагрэсу, ён элемэнтарна ня мог і ня можа успрымаць ірацыянальнасьць, рэгрэсыўны характар збудаванай тут Сыстэмы.

"Нашае разуменьне ўлады, што адпавядае таму ці іншаму спосабу існаваньня, — пісаў Эрых Фром, — залежыць ад нашага асэнсаваньня таго, што дастаткова шырокі тэрмін "улада" мае два зусім розныя значэньні: улада можа быць або "рацыянальнай", або "ірацыянальнай". Рацыянальная ўлада заснаваная на кампэтэнтнасьці; такая ўлада спрыяе росту чалавека, які на яе абапіраецца. Ірацыянальная ўлада грунтуецца на сіле і служыць дзеля эксплуатацыі таго, хто ёй падпарадкоўваецца".

Ну што тут дадасі?

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце8

Зяленскі: Гарантаваць бяспеку падчас параду ў Маскве прасіў Кітай5

Вынеслі папярэджанне заснавальніку «Першага музычнага канала»2

«Гэта ж трэба дадумацца». У Жлобіне знайшлі «самую страшную» скульптуру Беларусі11

Беларускія вучоныя пахваліліся папяровымі кубачкамі, вырабленымі па новай тэхналогіі. Такія то рабілі даўно, але нашы дадалі іншае рэчыва3

Пуцін назваў прыдуркамі лідараў краін, якія ўводзяць санкцыі супраць Расіі8

Пуцін заявіў пра амаль двухразовы рост колькасці ахвотных адправіцца на вайну ва Украіну10

Тры беларускія дызайнеркі паказалі калекцыі на прэстыжным паказе ў Брусэлі ФОТЫ

«Трайпл» зноў выставіў на продаж кавярню «Залаты грабеньчык»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні14

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць