Грамадства1414

Адміністратар суполкі «Марш мільёнаў» Вконтакте на свабодзе, абяцае аднаўленне суполкі

Сяргей Паўлюкевіч звязаўся з журналістам «НН» і ў тэлефоннай размове расказаў пра акалічнасці свайго затрымання.

Сяргей Паўлюкевіч звязаўся з журналістам «НН» і ў тэлефоннай размове расказаў пра акалічнасці свайго затрымання.

У пятніцу, 3 чэрвеня, да яго на кватэру прыехалі тыя самыя два супрацоўнікі КДБ, якія раней спрабавалі завербаваць маладога чалавека. Яны сказалі, каб Сяргей «збіраўся да іх на размову». Забралі таксама яго камп’ютар. Пры гэтым ніякіх дакументаў не паказалі.

У КДБ гутарка ішла пра дзейнасць Сяргея ў якасці адміністратара шэрагу суполак на сайце vkontakte.ru («Марш мільёнаў», «Мы за вялікую Беларусь!»). Сказалі, што нельга заклікаць людзей выходзіць на Плошчу. У супрацьлеглым выпадку яму пагражае артыкул 342 Крымінальнага кодэкса. Папярэджвалі, каб больш не займаўся гэткай «ерундой».

Супрацоўнікі КДБ падключылі камп’ютар Паўлюкевіча і запатрабавалі, каб ён выдаліў суполкі. Малады чалавек у тэлефоннай размове з журналістам «НН» адзначыў, што такой функцыі у vkontakte.ru няма. Таму ён проста адключыў усе блокі.

Паўлюкевіч абяцае, што найбліжэйшым часам праца суполак цалкам адновіцца.

Сяргея адпусцілі ў той самы дзень. Але камп’ютар не аддалі.

На старонцы Сяргея Паўлюкевіча ў vkontakte.ru з’явілася інфармацыя ад яго імя, маўляў, з ім усё ў парадку. Сябры і знаёмыя засумняваліся ў тым, што гэта пісаў сам Сяргей. Але гэта праўда. Малады чалавек адзначыў, што «акаўнт знаходзіцца пад маім кантролем».

Суполка рыхтавала «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Удзельнікі заклікалі распачаць яго 15 ліпеня на цэнтральнай плошчы Мінска. У суполцы «Мы за вялікую Беларусь!» было 120 000 удзельнікаў.

Перад затрыманнем Сяргей Паўлюкевіч распаўсюдзіў ліст, у якім заявіў пра ціск з боку спецслужб на яго сям’ю, у прыватнасці, маму.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін34

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўжо перапрадаюць блатныя аўтамабільныя нумары з васьмёркай. Колькі просяць?11

Мадура абвясціў надзвычайнае эканамічнае становішча ў Венесуэле ў адказ на мыты ЗША4

Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў, які забіў чалавека ў ДТЗ, выйшаў на свабоду пасля амаль 5 гадоў зняволення4

«Твой дом заўсёды побач». Мінская мастачка стварае кішэнныя паштоўкі — паглядзіце, як прыгожа

Бацька Ілана Маска мае дваіх дзяцей ад сваёй падчаркі, якая маладзейшая за яго на 42 гады11

Знаўца Леанід Клімовіч вярнуўся ў маскоўскі «Што? Дзе? Калі?»8

Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу5

У Германіі затрымалі беларусаў з сотнямі плітак шакаладу

Найвядомейшая гістарычная выява Новага замка ў Гродне аказалася несапраўднай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін34

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць