«Нью-Ёрк Таймс» пра здабычу сланцавага газу: Няпроста і нятанна
Здабыванне прыроднага газу са сланцаў можа быць не такім простым і танным, як сцвярджаюць кампаніі, што гэтым займаюцца»,— паведамляе «
Фірмы, што займаюцца здабычай сланцавага газу лічаць, што гэта прынясе вялікі прыбытак, і сланцавы газ стане новай крыніцай энергіі ў ЗША і Еўропе.
Тым не менш, у лістах, якія
«выказваюць скептыцызм што да спрыяльных прагнозаў і цікавяцца, ці не наўмысна або нават незаконна кампаніі перабольшваюць вытворчыя магутнасці свідравін і рэсурсаў»,— піша «
Аналітыкі пішуць, што здабыча сланцавага газу можа аказацца непрыбытковай (хоць інвестары ўжо ўкладваюць грошы ў праекты, звязаныя з яго здабычай), і параўноўваюць такія праекты з фінансавымі пірамідамі.
Газета прааналізавала дадзеныя больш чым з 10 тысяч сланцавых свідравін. «Хоць і ёсць вельмі актыўныя шахты, яны часта акружаныя нашмат менш актыўнымі. У некаторых выпадках правядзенне і падтрыманне буравых свідравін абыходзіцца даражэй, чым каштуе газ, які здабываецца з іх», — піша NYT.
У красавіку Амерыканскае энергетычнае агенцтва (EIA) абвясціла, што Польшча мае 5,3 альбо нават 6 трлн кубаметраў сланцавага газу. Гэта больш за ўсе еўрапейскія краіны, дзе праводзіліся даследаванні (32 краіны). «Такая колькасць газу, — падкрэсліла агенцтва, — дастатковая, каб забяспечыць Польшчу на 300 гадоў».
Каментары