Усяго патроху33

Калькулятар адпачынку — 2011: колькі каштуе адпачынак на папулярных курортах у канцы ліпеня

Лета набірае абароты з велізарнай хуткасцю. Звычайна ў разгар адпускнога сезону кошт пуцёвак дасягае свайго піку, аднак у гэтым годзе тургаліна вымушаная працаваць у асаблівых умовах. Паглядзім, як змяніліся кошты на адпачынак.

Умовы задачы ранейшыя: сям'я з трох чалавек (двое дарослых плюс 10-гадовае дзіця), 10 дзён адпачынку, гатэль 3 зоркі, сілкаванне - пажадана сняданак-вячэра, вылет з Мінска. Падкрэсліваем, выніковая сума - гэта кошт на сям'ю!

Балгарыя (вылет 19.07)

Напрыклад, гатэль Dorostor 3*, курорт - Албена

Турпакет на траіх (авіяпералёт + гатэль з харчаваннем): 1450 еўра

Заўвага: у гэтым гатэлі ўсім турыстам даецца адзiн парасон і два лежакі на пляжы бясплатна.

Віза: 60 еўра для дарослага, 35 еўра для дзіцяці ад 6 да 12 гадоў

Медстрахоўка: каля 15 еўра на траіх

Дадаткова - абеды (20-30 еўра на траіх)

Разам: на паездку вам спатрэбіцца не менш за 1820 еўра.

***

Грэцыя (вылет 19.07)

Напрыклад, Grecian Fantasia Resort 3*, курорт - Фаліракі, востраў Радос

Турпакет на траіх (авіяпералёт + гатэль з харчаваннем): 1690 еўра

Віза: 80 еўра для дарослага, для дзіцяці да 12 гадоў - бясплатна

Заўвага: часцей за ўсё грэцкая віза адкрываецца ў Маскве. Кошт разам з афармленнем дакументаў складае 80-90 еўра (у залежнасці ад тураператара) для дарослага, 30 еўра - для дзіцяці да 12 гадоў.

Медстрахоўка: каля 15 еўра на траіх

Дадаткова - абеды (30-40 еўра на траіх), аплата лежакоў і парасонаў на пляжы - каля 10-15 еўра ў дзень на траіх

Разам: на паездку вам спатрэбіцца як мінімум 2265 еўра

***

Іспанія (вылет 23.07)

Напрыклад, Esplai 3*, курорт - Калела, узбярэжжа Коста Брава

Заўвага: палётная праграма ў Іспанію з Мінска разлічаная на туры працягласцю 7 або 14 дзён. Дадзены варыянт пралічаны на тыдзень адпачынку.

Турпакет на траіх (авіяпералёт + гатэль з харчаваннем): 1770 еўра

Віза: 80 еўра для дарослага, 50 еўра для дзіцяці ад 6 да 12 гадоў

Заўвага: у кошт уваходзіць афармленне дакументаў, бо расійскія тураператары адкрываюць візы праз Маскву.

Медcтрахоўка каля 15 еўра на траіх

Дадаткова - абеды (30-40 еўра на траіх), аплата лежакоў і парасонаў на пляжы - каля 15-20 еўра ў дзень на траіх

Разам: збірацца на адпачынак варта, калі ў вас ёсць 2310 еўра.

***

Турцыя (вылет 17.07)

Напрыклад, My Dream Beach Club 3*, рэгіён - Аланья

Заўвага: для Турцыі крыху змененыя ўмовы. Вядома, ехаць у Турцыю і не ўзяць «усё ўключана» крыху дзіўна. Таму поўны all inclusive, а значыць, мінімум дадатковых выдаткаў на харчаванне!

Турпакет на траіх (пералёт + гатэль з харчаваннем): 1930 даляраў

Віза: 20 даляраў на чалавека (20x3 = 60)

Медстрахоўка: каля 15 даляраў на траіх

Разам: правесці адпачынак у гэтай краіне можна, назбіраўшы як мінімум 2005 даляраў.

***

Чарнагорыя (вылет 20.07)

Напрыклад, Dimic Sonia 3*, курорт - Будва

Заўвага: 90% прапановаў ад беларускіх турфірмаў складаюць не гатэлі, а вілы. Сілкаванне на чарнагорскіх вілах часцей за ўсё адсутнічае, затое нумары абсталяваныя міні-кухнямі.

Турпакет на траіх (пералёт + віла без харчавання): 1810 еўра

Віза: для беларусаў пакуль адсутнічае

Медстрахоўка: каля 15 еўра на траіх

Дадаткова - аплата харчавання (сняданак у нумары + абед і вячэра ў кавярні на траіх абыдзецца ў 30-40 еўра ў дзень). Аплата лежакоў і парасонаў на пляжы - каля 10 еўра ў дзень на траіх.

Разам: можна смела пакаваць валізкі, калі з сабой ёсць 2225 еўра

***

Украіна (выезд 20.07)

Напрыклад, гасцініца «Форэст», курорт - Алупка, Паўднёвы бераг Крыму

Заўвага. Абралі гатэль, апісанне якога падыходзіць пад звычайную «троечку». У нумарах гэтага гатэля ёсць тэлевізар, халадзільнік, сучасны санвузел. Акрамя таго, гатэль можа пахваліцца ўласнай тэрыторыяй (пальмы, кіпарысы і нават фантан) і пышным відам на мора з нумароў.

Турпакет на траіх (праезд аўтобусам + гатэль): 930 даляраў

Віза: адсутнічае

Медстрахоўка: каля 10 даляраў на траіх

Дадаткова - харчаванне (каля 20 даляраў у дзень траіх)

Разам: на адпачынак у Украіне вам спатрэбіцца 1140 даляраў

P.S. Кошт тураў у дадзеныя гатэлі ў розных туркампаніях можа адрознівацца ад названых у матэрыяле.

У выніковай суме не ўлічвалася купля сувеніраў, экскурсіі і іншыя адпускныя радасці.

Колькі каштуе такі ж выезд для пачатку ліпеня

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп назваў Мядзведзева «былым прэзідэнтам-няўдачнікам» і параіў сачыць за словамі7

У Беларусі смяротнасць амаль удвая перавысіла нараджальнасць5

«Трэба раздзяліць адукацыю і беларусізацыю». Нечаканая прапанова гісторыка Цімоха Акудовіча29

Мінчук купіў на аўкцыёне кватэру з пенсіянеркай, якая два гады наадрэз адмаўляецца высяляцца11

Кветкі, мурал і тысячы прыхільнікаў. Як прайшло развітанне з Озі Осбарнам у яго родным Бірмінгеме

Бармена з Гродна пасадзілі за «распальванне варожасці». Справа ў каментарах у тэлеграме — хоць ён іх і выдаліў8

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа2

Беларускім іпэшнікам упершыню за апошнія гады думаюць палегчыць умовы працы. Што плануюць змяніць3

Лідар расійскага гурта «Рукі вверх!» адкрывае ў Магілёве бар, дзе ўсё будзе прадавацца за жукойны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі10

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць