Ганебны выпадак здарыўся ў Гродне. Хлопец быў аштрафаваны за ўдзел у маўклівай акцыі пратэсту на 1 050 тысяч рублёў.

Адзін са сведкаў пераконваў суд, што затрыманы падчас несанкцыянаванай акцыі пляскаў. Бацька падсуднага, які прысутнічаў у зале суда, не вытрымаў і, устаўшы, заявіў:

«Як гэта магчыма, калі мой сын інвалід? У яго замест рукі - пратэз!».

Паводле сведкаў, суддзя ўсё гэта выслухала, а потым апусціла галаву і дала затрыманаму штраф.

Усяго ў краіне за ўдзел у маўклівых акцыях пратэсту з патрабаваннем эканамічных і палітычных перамен за апошні месяц было затрымана каля 1730 чалавек. Сотні з іх былі асуджаны да адміністратыўных арыштаў і штрафаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?