Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2929

Хто ў лес, а хто на Кангрэс

На сяньняшняй прэсавай канфэрэнцыі лідэраў апазыцыі панавала такая какафонія, што ўстрымацца ад рэплікі цяжка. Піша Аляксандар Класкоўскі.

У аб'яднанай апазыцыі канчаткова разышліся погляды на мясцовыя выбары і 2-і Кангрэс дэмакратычных сілаў.

Крытыкуючы апазыцыю, заўжды згадваеш сакрамэнтальную фразу: "Не страляйце ў піяніста...".

Але на сяньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ейных лідэраў панавала такая какафонія, што ўстрымацца ад рэплікі цяжка.

Памятаеце, як лідэры кааліцыі рэклямавалі "два ў адным фляконе"? Маўляў, падчас мясцовых выбараў правядзем скаардынаваную кампанію з адзіным дэмакратычным мэсыджам, а разам з тым — наладзім сапраўдную канкурэнцыю што да вылучэньня дэлегатаў на свой другі Кангрэс.

Пропускам на форум меліся зрабіць 300 подпісаў, сабраных цягам вылучэньня на мясцовых выбарах. Дзеля ляканізму спрашчаю мудрагелістыя ўмовы, бо зараз ужо і іх зьбіраюцца рэвізаваць. Выглядае на тое, што бар'ер для многіх аказаўся непераадольным.

У якасьці дысыдэнта-выкрывальніка выступае Ўладзімер Навасяд. Ён заяўляе, што адбываецца здрада выбарнікам, і заклікае не праводзіць "кангрэс гультаёў".

Зрэшты, сёньня зь бязьлітаснай заявай выступіў і былы адзіны кандыдат.

Натуральна, можна шмат скардзіцца на ўладу, якая на кожным кроку робіць падножкі. Але Мілінкевіч робіць выснову, што кампанію праваліла сама апазыцыя. Яна элементарна не падрыхтавалася. Нават правадыры выглядалі дылетантамі, ня ўмеючы выканаць элемэнтарныя патрабаваньні заканадаўства. Ідэі адзінай палітычнай кампаніі, аднае каманды, аднаго пасланьня, аднаго сцэнару так і не былі ўзятыя на ўзбраеньне.

Сапраўды, хай сабе нават высьветлілася б постфактум, што апазыцыйная стратэгія аказалася ня надта ўдалай. Але ж была б хоць спроба каманднай гульні, была б напрацоўка досьведу супольнай барацьбы. А так — проста селі ў галёш.

Самае ж сумнае тое, што кааліцыя канчаткова распаўзаецца па швох у той момант, калі перад апанэнтамі ўлады ў кантэксьце двубою Лукашэнкі з Масквой абмалёўваецца пэрспэктыўная ніша.

Зрэшты, уладная крыза — стыхія моцнай апазыцыі. Але ж айчынныя змагары з рэжымам самі разадраныя крызай.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай27

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць5

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам7

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць