Урачыстая цырымонія адкрыцця Дзіцячай філармоніі адбудзецца ў сталіцы Беларусі 10 верасня. Гэта прадугледжана Канцэпцыяй праграмы Дня горада Мінска, якая разглядалася сёння на пасяджэнні Мінгарвыканкама.

Дзіцячая філармонія размяшчаецца

ў адноўленым будынку царквы Святога Духа на плошчы Свабоды.

Старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька адзначыў, што адказнасць кіраўнікоў за завяршэнне гэтага аб’екта — персанальная. Ён паставіў задачу распрацаваць дэталёвы графік правядзення работ, арганізаваць працоўны працэс тут з 7 да 23 гадзін, а таксама ў суботу. Старшыня Мінгарвыканкама лічыць «вузкім месцам» мастацкае афармленне і даручыў мабілізаваць творчыя сілы для вырашэння гэтага пытання.

У Дзень горада Мінска ў Дзіцячай філармоніі запланаваны першы канцэрт камернай музыкі, у якім прыме ўдзел таленавітая творчая моладзь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?