Грамадства3434

Развітанне з Вялікім кардыналам

Прайшло сёння ў мінскай архікатэдры.

У Мінску сёння адбылося развітанне з кардыналам Казіміра Свёнткам. Машына з целам святара прыбыла да мінскага Архікатэдральнага касцёла прыкладна, а 12 гадзіне.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, сустракаючы труну на ганку касцёла, сказаў: «Сёння ты вяртаешся ў храм, які адбудаваў, каб назаўсёды з яго сысці ў неба». Мітрапаліт у гэты момант не стрымаў слёз.

Пасля гэтага труну з Свёнтакам занеслі ў касцёл, каб там з ім маглі развітацца ўсе ахвочыя. Быў дасланы вянок ад Аляксандра Лукашэнкі, але асабіста кіраўнік дзяржавы на развітанне не прыехаў.

Перад уваходам у Катэдру сталі пасты спецназа, якія правяралі сумкі кожнага, хто прыйшоў на развітанне з Казімірам Свёнтакам.

Кардынал Казімір Свёнтак памёр 21 ліпеня ў Пінску. Ён пражыў 96 гадоў. Кардынал стаяў ля вытокаў адраджэння каталіцкага касцёла ў Беларусі.

У 1941 годзе саветы прыгаварылі маладога святара Казіміра Свёнтка да расстрэлу. Ён чакаў яго два месяцы ў Брэсцкай турме. Але пачалася вайна, і прысуд не паспелі выканаць.

Пасля вайны Свёнтка адправілі на 10 гадоў у канцлагер. Пасля смерці Сталіна ён вярнуўся ў Беларусь. Не зламаны, не надломлены, не азлоблены. Служыў не ў сталіцы, нават не ў абласным цэнтры — у Пінску. Адбудаваў там сабор…

Караткевіч захапляўся будучым кардыналам. Калі Беларусь стала незалежнай, ён узначаліў беларускі касцёл і пры ім ён стаў сапраўды беларускім.

Пахаванне кардынала адбудзецца 25 ліпеня, а 12-й у Пінску, там, дзе ён служыў. Пахаваюць яго ў катэдры.

Каментары34

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць