Культура66

Кнігі падаражаюць удвая

Прычына – узляцелі кошты на паперу.

На кніжнай выставе стадыёну «Дынама» прадаўцы папярэджваюць пакупнікоў, што ў наступным месяцы тыя самыя кнігі ўздымуцца ў коштах удвая-ўтрая. І гэта ўжо заўважна па свежых нумарах расейскіх часопісаў. Ліпеньскі нумар «GQ» каштуе 8 тыс. руб., жнівеньскі ўжо 17,5 тыс. руб. «Паўплывала рэзкая дэвальвацыя, — тлумачыць прадпрымальнік Андрэй Сяўцоў. — Мы ж набываем прадукцыю ў Расеі за валюту, а тут прадаем за рублі. Да таго ж, рэзка ўзраслі цэны на паперу».

Падаражанні сапраўды пайшлі з Расеі, але і ў Беларусі на шклоўскім заводзе газетнай паперы паднялі цэны ўдвая.
Гэта ў першую чаргу адаб’ецца на друку газетаў — у дзяржаўных СМІ нават пачалі скарачаць штаты. Але і кніжная прадукцыя адчуе на сабе падаражанне.

У дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура» кажуць, што працягваюць дзейнасць, дзякуючы датацыям. «Ёсць дзяржаўнае падтрыманне на некаторыя кнігі, таму і працуем, — кажа галоўны рэдактар Віктар Шніп. — Але і нас закрануў крызіс, бо т

она мелаванай паперы раней каштавала 4 млн руб., а цяпер 17 млн руб.
Падаражалі і паліграфічныя паслугі. Таму на некаторыя кнігі мы выкарыстоўваем газетную паперу. Дагэтуль такі эксперымент быў недзе ў сярэдзіне 90-х гадоў. Праўда, дзіцячую літаратуру мы пакінулі на якаснай паперы, бо мусім трымаць марку».

На ягонае меркаванне, кніг будзе выпускацца меней, але на любую кнігу знойдзецца свой пакупнік. «Трэба проста перачакаць гэты складаны перыяд», — дадае суразмоўца.

Прыватны выдавец беларускай літаратуры Ігар Логвінаў кажа, што шмат праектаў не атрымалася рэалізаваць, бо бюджэт зараз павялічыўся ўдвая. «Частку кніг мы пралічваем, там сабекошт атрымліваецца 50–60 тысячаў, мы нават не бачым сэнсу іх рабіць цяпер», — кажа ён.

Старшыня беларускага Пэн-Цэнтру Андрэй Хадановіч лічыць, што дарагавізна беларускіх кніг — з’ява чыста псіхалагічная. «У нас кошты толькі падбіраюцца да дарагавізны кніжак у Еўропе. Там яны значна вышэйшыя, — кажа ён. — 

Беларусь — гэта такі апошні постсавецкі запаведнік з непужана маленькімі коштамі на творы мастацтва.
Па-свойму гэта разбэшчвала чытачоў». Эксперт таксама лічыць, што сённяшнія выдаўцы робяць занадта мала, каб кніга паспяхова прадавалася. «Не хапае прамоцыі, — кажа суразмоўца. — Варта больш заахвочваць людзей, ствараць аўфтограф-сесіі, пакуль сярод нас ходзяць жывыя літаратары». Спадар Хадановіч перакананы, што няварта казаць пра занядбанасць надрукаванай літаратуры. «Верныя чытачы застануцца, а вось пра новых трэба паклапаціцца і пісьменнікам, і выдаўцам. Зрэшты, крызіс пакажа, хто варты аўтар і чые творы, нягледзячы ні на што, працягнуць выдаваць у пераплёце».

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова5

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў мяняць беларускую бульбу на «шчаслівы сіроп»3

Кітайскі міністр заявіў прадстаўніку ЕС, што Пекін не хоча паразы Пуціна ва Украіне4

«F1»: ці ўдаўся гоначны блакбастар з Брэдам Пітам?

Лукашэнка: Прыйшоў час вярнуцца на шлях нармалізацыі адносін Беларусі і ЗША26

Трамп заявіў, што падчас чарговай размовы з Пуціным не дабіўся ніякага прагрэсу па Украіне9

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту6

Масква афіцыйна прызнала Ісламскі Эмірат Афганістан3

«Адну мяне прыводзіць у шаленства, што за мяжой я выключна ІрЫна?» Беларуска абураецца транслітэрацыяй у пашпарце з беларускай мовы38

Трамп з Пуціным абмеркавалі сітуацыю ў Іране і Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова5

Два сакрэты, дзякуючы якім адбылася кар'ера новага прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць