Маці палітвязня правяла трое сутак у адзіночным карцары — фотарэпартаж
30 ліпеня на свабоду выйшаў новы «выпуск» Акрэсціна. Сярод вызваленых была маці палітвязня Мікіты Ліхавіда.
30 ліпеня на свабоду выйшаў новы "выпуск" Акрэсціна. Сярод вызваленых была маці палітвязня Мікіты Ліхавіда.
Сёння на свабоду выйшлі арыштаваныя ўдзельнікі маўклівай акцыі 20 ліпеня. Сустракалі ля Акрэсціна і маму палітвязня Мікіты Ліхавіда Алену. Яна адседзела 10 сутак. Апошнія трое — у карцары. Адміністрацыя Акрэсціна такім чынам пакарала жанчыну за патрабаванні праветрыць камеру.
Каментары