Культура129129

«Смак беларускай мовы» на вуліцах Мінска

Новая сацыяльная рэклама папулярызуе беларускую мову з дапамогай ягадаў.

Новая сацыяльная рэклама папулярызуе беларускую мову з дапамогай ягадаў.

Першы білборд з вялікай выявай кавуна з серыі «Смак беларускай мовы» з’явіўся на вуліцы Багдановіча. Фотаздымак ягады на белым фоне суправаджаецца подпісам «кавун» і перакладам на рускую мову.

Пры дапамозе гэтай рэкламы мяркуецца папулярызаваць беларускую мову, а таксама паказаць яе хараство і чароўнасць.

Кіраўніцтва прадпрыемства «Белзнешрэклама», якое і стварыла рэкламу (ад ідэі да размяшчэння на вуліцы) тлумачыць свой выбар так:

«Беларуская мова мае непараўнальнае зачараванне, сакавітае гучанне, спецыфічны каларыт, гэта сапраўды унікальная мова, самая мілагучная пасля італьянскай і самая старажытная сярод славянскіх моў».

Такім чынам,

на мінскіх вуліцах хутка з’явяцца тлумачэнні, што такое: «кавун», «ажыны», «шыпшына», «агрэст», «журавіны» і «суніцы».

Маркетолаг «Белзнешрэкламы» Вольга Ціхановіч расказала, як з’явілася ідэя «сакавітай рэкламы»: «Гэта вынік працы „калектыўнага розуму“. Мы вырашалі, на якую тэму стварыць сацыяльную рэкламу, і вырашылі, што лепш за ўсё будзе папулярызаваць беларускую мову. А ягады — вельмі смачная тэма, беларуская мова, яна ж сама па сабе вельмі сакавітая. Мы гэты праект распачалі разам з Акадэміяй навук».

Пакуль «Белзнешрэклама» абмяжуецца «садавіной». Неўзабаве ў горадзе з’явіцца яшчэ некалькі светлавых білбордаў з шасцю рознымі ягадамі.

— Білбордаў будзе штук восем, — кажа дырэктар прадпрыемства Дзяніс Моўчан.
— Адзін, напрыклад, з’явіцца на плошчы Якуба Коласа. Літаральна праз два-тры тыдні нашы ягады будуць усталяваныя на праспекце Незалежнасці.

Што тычыцца іншых тэмаў, то на бліжэйшы год нічога акрамя ягадаў чакаць не даводзіцца — прадпрыемства траціць на сацыяльную рэкламу ўласныя грошы. Але пасля, магчыма, і ўдасца зрабіць яшчэ што-небудзь цікавае.

Да пытання папулярызацыі мову пры дапамозе білбордаў, спадар Моўчан з іроніяй: «Прынамсі, мы ўжо бачылі, як людзі фатаграфуюцца ля нашай рэкламы — чым не папулярызацыя. Вось

калі забараніць расійскую мову — вось тады б папулярызацыя адбылася сама сабой».

Каментары129

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць