У ноч на 7 верасня расійскі блогер raskalov_vit апублікаваў фотарэпартаж «пра Беларусь — краіну, якія затрымаліся ў часах СССР, яе паранаідальную „бяспеку“ і аб тым, як яе сабатаваць».
Аўтар піша, што яго камандзе атрымалася пабываць «у самых закрытых і недаступных месцах» Мінска. «Трохі перадыхнуўшы з цягніка, мы адразу вырашылі парушыць некалькі мясцовых законаў і залезлі вышэй», — піша ён.
Нагадаем, што 29 мая ноччу група маладых людзей бесперашкодна патрапіла на станцыю метро «Маскоўская». Потым яны выклалі ў інтэрнэт відэаролік свайго падарожжа на начную станцыю метро. Міліцыя ўзнагародзіла маладых людзей за пільнасць, а начальнік Мінскага метрапалітэна Мікалай Андрэеў 31 мая быў вызвалены ад займанай пасады.
Прывакзальная плошча.
Дах насупраць Генеральнага штаба.
На дах самага высокага будынку блогеры трапілі праз галоўны уваход.
А так блогеры лезлі на дах гатэля Беларусь.
Плошча Перамогі.
Вежа з гадзіннікам насупраць будынка КДБ.
У вежы гадзінніка блогеры некалькі разоў пераночылі.
Панарама з будынка БДПУ.
Асвятляльная вежа стадыёна "Дынама".
У тунэль мінскага метро, як аказалася, можна трапіць без вялікіх праблем.
Будоўлю і дзеючае метро адддзяляе сцяна з невялікім праходам.
А вось і цягнік Маскоўскай лініі метро.