Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на ​​пытанні журналістаў.

«Яны [апазіцыя] сядзелі пад венікам і тут раптам пачулі, што Лукашэнка нешта сказаў.

Яны гэта ўспрынялі як перамовы з апазіцыяй. Я пра перамовы не гаварыў і гаварыць не збіраюся. Я ні з кім з іх не збіраюся перамаўляцца»,
 — падкрэсліў ён.

Па словах Лукашэнкі, ён прапанаваў розным грамадскім сілам і рухам сесці за круглы стол, абмеркаваць існуючыя праблемы і ўнесці разумныя прапановы.

«Увесь палітычны спектр павінен быць прадстаўлены, і саюз жанчын, і прафсаюзы, і нашы, і не нашы, і яны,
ад улады нехта будзе», — адзначыў Лукашэнка, тлумачачы магчымы фармат круглага стала.

«Калі за гэтым круглым сталом будзе выпрацавана нешта добрае, станоўчае, мы з задавальненнем гэта прымем. У нас улада не закасцянелая», — рэзюмаваў ён.

Нагадаем, што 29 жніўня, выступаючы на нарадзе педагагічнага актыву ў Мінску, Лукашэнка прапанаваў "усім разважным людзям, якія любяць сваю краіну, да якога б палітычнага лагера яны ні належалі, сесці за круглы стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць для эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне". "Хочаце ваяваць і змагацца — калі ласка: змагайцеся ў адкрытай дыскусіі, даказвайце сваю праўду, адстойвайце свой пункт гледжання", — дадаў Лукашэнка.

Прадстаўнікі апазіцыі ўспрынялі гэта як запрашэнне да дыялогу. Пасля правядзення перамоў на гэту тэму яны заявілі: пачатак дыялогу з уладай магчымы толькі пасля вызвалення і поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных. Такой жа пазіцыі прытрымліваюцца прадстаўнікі ЕС.

Таксама Лукашэнку папрасілі пракаментаваць інфармацыю, якая з’явілася ў СМІ інфармацыю пра нібыта адбытую сустрэчу з міністрам замежных спраў Балгарыі Мікалаем Младзенавым. «Што датычыцца кантактаў з прадстаўнікамі замежных дзяржаў, так не толькі з міністрам замежных спраў Балгарыі. Была маса сустрэч за гэты час з бізнесменамі, банкірамі, палітыкамі, дэпутатамі, кангрэсменамі з ЗША і іншых дзяржаў», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, ён як кіраўнік дзяржавы ажыццяўляе гэтыя кантакты, каб бачыць і адчуваць, што людзі за мяжой думаюць пра Беларусь. «Мы ніколі б не адмовіліся ад дапамогі ў гэты час, ні ад заходняй, ні ад расійскай, ні ад кітайскай. Такія прапановы ёсць. Мы іх атрымаем, хоча гэтага апазіцыя ці не», — хваліўся ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў свеце існуе вялікая цікавасць да Беларусі, тым больш што яна зараз знаходзіцца ў адзінай мытнай прасторы з такімі буйнымі дзяржавамі, як Расія і Казахстан.

«Рабілі мы насустрач Захаду крокі і робім.

Я не хачу, каб у нас былі дрэнныя адносіны з Захадам»,
 — сказаў Лукашэнка, дадаўшы, што
Заявы пра тое, што Беларусь спрабуе выгандляваць падтрымку Захаду ў абмен на вызваленне асуджаных за масавыя беспарадкі 19 снежня 2010, з’яўляецца поўнай лухтой,
даказваў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што не рыхтуе сыноў спадчыннікамі на сваё месца.

«Запомніце: я ніколі нікога не баяўся і не баюся. Я не ўчора прыйшоў да ўлады. Таму, калі народ заўтра вырашыць, што будзе нехта іншы тут — хай сабе. Гэта ж не «бацькаўшчына». Я сваіх сыноў не рыхтую спадчыннікамі на сваё месца, як яны там заяўляюць праз аднаго», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што не баіцца нейкіх народных паўстанняў, антыканстытуцыйных пераваротаў.

Таксама Лукашэнка сёння заявіў, што ў найбліжэйшыя пяць гадоў да ўсіх абласных цэнтраў з Мінска будуць пабудаваныя аўтабаны нямецкага ўзору.

Паказваючы на ​​новую добраўпарадкаваную чыгуначную станцыю «Ждановічы», куды нядаўна працягнулі лінію гарадской электрычкі, Лукашэнка сказаў:

«Так будзе добраўпарадкавана ўся краіна, як бы камусьці гэтага не хацелася».

Гэта было ва ўласцівай для яго манеры, каб стварыць уражанне, што супраць Беларусі дзейнічаюць подлыя ворагі.

«Дарожнаму будаўніцтву мы надавалі і будзем надаваць вялікую ўвагу», — падкрэсліў ён.

Па яго словах, у Беларусі актыўна будзе развівацца і авіяцыйны транспарт. Так, у бліжэйшы час у Нацыянальным аэрапорце Мінск павінна пачацца будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?