Карэспандэнт «НН» адправіўся на Свята вулічнай музыкі, папярэдне падаўшы заяўку на выступ.
Заяўку на ўдзел у Свяце вулічнай музыкі вырашылі адпраўляць адразу — вельмі ўжо спадабалася ідэя «кароткага зместу песні, не менш за 30 словаў». Скажу шчыра, нават думкі не ўзнікла, што такую заяўку можна прыняць усур’ёз. Проста блюзавая класіка, якую мы звычайна выконваем, была вытлумачаная ў стылі сацыялістычнага рэалізму перыяду ранняга Хрушчова. Ад кароткіх зместаў самых лірычных песняў, ішоў такі аптымізм, што гэта выклікала падазрэнні ў псіхічным здароўі выканаўцаў.
І ўсё ж такі нас паклікалі — далі паўгадзіны на сцэне джазу і блюзу і кантактны тэлефон. Размова з арганізатаркай выглядала так:
— А ці можна спяваць
— Так. Толькі ніякай палітыкі?
— Прабачце, а палітыка гэта як?— Каб ні «Ляпісаў», ні N.R.M. — каб без палітычных гуртоў, мы культурай займаемся.
— Дык
Дзяўчына пачала ўпэўніваць, што, вядома, з‘яўляюцца, аднак вось некаторыя іх песні, «ну, вы разумееце». Давялося ўдакладніць, якія —
і тут высветлілася, што якія такія «небяспечныя» песні ёсць у пералічаных выканаўцаў, арганізатары не ведаюць.Затое, як патлумачылі на
«А навошта вам гітара?»
На КПП пры ўваходзе
да кожнага чалавека з гітарай падыходзіў змрочны прадстаўнік БРСМ і звяраў музыкантаў са спісам— відаць, каб ідэалагічная дыверсія не адбылася. Пасля рэгістрацыі ў спісе, трэ было прайсці працэдуру лёгкага ператрусу (як заўжды на Дзень горада) і ісці шукаць сваю сцэну.
Тут варта заўважыць, што сцэны паставілі правільна — яны амаль не перашкаджалі адна адной. Наша сцэна нумар два, аддадзеная пад джаз і блюз, за першыя пару гадзін ужо праславілася тым, што там можна было пачуць усё — італьянскую
«Родители назвали Романом, а друзья назвали наркоманом». А вось на тых, хто граў блюз і джаз збіралася чалавек па пяцьдзесят. Аднак прысесці там было няма дзе — даводзілася стаяць, каб «злавіць» добры гук.
Калі стаяць перад сцэнай — можна было без праблем разбіраць словы і музыку, калі стаяць за сцэнай — гучанне набывала адценне «з бочкі». Калі стаць на сцэне — было добра чутно, як адбываюцца гулянні ля Палаца спорту. А што іграеш — амаль не. Кіравалі сцэнай памочнікі арганізатараў, якім ёсць за што падзякаваць — дапамагалі, чым маглі. Як, уласна, і самі арганізатары.
А вось выйсці з тэрыторыі і вярнуцца, калі ў руках гітара, было складана. Адразу на КПП пачыналі ўдакладняць. А навошта выходзілі? А каго праводзілі? А, дзяўчыну на метро. А чаму там не пакінулі інструмент? А гітара ваша вам навошта? На пытанне, ці мусілі мы кінуць гітары ў пераходзе, каб вярнуцца, міліцыянты не адказалі, аднак выразна паглядзелі на нас, як быццам мы толькі што агучылі самы лагічны варыянт.
Раслабленае свята
Нягледзячы на агульную расслабленасць свята, большасць гледачоў казалі, што «спадабалася вельмі, а тое, што заяўкі ўсяго 52 на двухмільённы горад, дык гэта ж першы раз і цяпер вельмі напружаная абстаноўка» (якая менавіта — не сказалі).
Людзей на свята сабралося няшмат — планавалася, што больш за 4000 чалавек адначасова не пусцяць у Траецкае. Аднак ніякай праблемы не было — магчыма, хмары на гарызонце, ды і яраслаўская трагедыя і пахаванне Руслана Салея не выклікалі жадання ісці весяліцца.
Найбольшай папулярнасцю карысталася этнічная сцэна, асабліва калі выконваліся песніНу іпа-беларуску . Адразу ж збіраліся людзі, сядалі на траву або танчылі — атмасфера адразу станавілася больш святочнай.
Захапленне ў аматараў розных стыляў выклікала дзяўчына з сітарам, на якім адыграла нават Smoke on The Water.
Увечары адбылося фаершоу, якое дадало святочнай атмасферы. Будзем спадзявацца, што налета па фармаце мы наблізімся да Літвы, дзе на свяце выступаюць па 700 музыкаў і ніхто не ставіць ім абмежаванняў. Тады свята з гарвыканкамаўскага ператворыцца ў народнае. Выходзь і спявай.
Каментары