Герой

Чэрчыль ідзе на вайну!

Герой (Ying xiong)

Кітай, 2002, каляровы, 99 хв.

Рэжысэр: Чжан Імоў

posterРолі выконваюць: Джэт Лі, Доні Йен, Мэгі Чун, Тоні Люн, Цзыі Чжан

Жанр: Гісторыка-філязофская драма, мэтафізычны ўсходні баявік

Адзнака: 9,5 (з 10)

Кітай наконадні аб’яднаньня ў імпэрыю. Для кіраўніка краіны сур’ёзную небясьпеку ўяўляюць наёмныя забойцы “Зламаны меч”, “Вялікае неба” і “Лятучы сьнег”.

Але аднойчы да імпэратара прыходзіць герой без імені, які распавядае, што зьнішчыў ворагаў імпэратара. Але ёсьць яшчэ адзін вораг – і схаваная пастка для кожнага.

Шэдэўр Чжана Імоў, у якім скандэнсаваныя ўсе дасягненьні кітайскага кіно – і ўся імпэрская веліч Паднябёснай. Кожны колер – на сваю гісторыю (апэратар Крыстафэр Дойл), каліграфічныя мэдытацыі баёў, і чалавечы лёс – як драбнютка дзяржаўнага гіерогліфу.

Намінацыі на прэміі “Залаты мядзьведзь”, “Оскар”, “Залаты глёбус”.

posterЧэрчыль ідзе на вайну! (Churchill: The Hollywood Years)

Вялікабрытанія, 2004, каляровы, 84 хв

Рэжысэр: Пітэр Рычардсан

Жанр: Іранічная камэдыя

Ролі выконваюць: Джон Кулшоў, Крыстыян Слэйтэр, Рамані Малка, Ніў Кэмпбэл, Міранда Рычардсан, Вік Рыўз

Адзнака: 6 (з 10)

У Галівудзе вырашаюць экранізаваць жыцьцё Ўінстана Чэрчыля. Але брытанскі прэм’ер выглядае для прадусараў занадта “габарытна”. На ролю Чэрчыля запрашаюць прыгажуна-супэрмэна (Крыстыян Слэйтэр).

Сусьветная гісторыя… у галівудзкім стылі. Псыхапат Гітлер, які заляцаецца да прынцэсы Элізабэты, нацысты ў Букінгемскім палацы – і амэрыканскі зух Чэрчыль, які дае дыхту ўсім ворагам...

Усё кіно

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?