Меркаванні
15 каментароў Радыё Свабода | 23:40, 23 студзеня 2007

Старшыня Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк выказаў сваё меркаваньне пра ананімны тэкст «Зянон‑Хоп», які апошнімі тыднямі б’е рэкорды папулярнасьці ў беларускім сеціве.

Пазьняк: «Гэта зьява цалкам маргінальная і ляжыць па‑за межамі нашай культуры. Таму яна не камэнтуецца ў культурным грамадзтве. Ёсьць розныя маргінальныя групы, нават, скажам, складаюць песьні ў турме, маглі б скласьці песьню кшталту “Сіжу на нарах, как кароль на іменінах, і Пазьняка паляпваю па плячы”. Ну і што — культура павінна гэта камэнтаваць? Культура не камэнтуе такіх рэчаў, таму што ня можа дно быць верхам. Ёсьць пэўныя правілы ў мастацтве, у культуры, у дачыненьнях. І таму я ніякіх камэнтароў не даю па сутнасьці таго, што напісана, таму што гэта не задача культурных людзей і не задача сродкаў масавай інфармацыі».

«Чалавек, які гэта пісаў, не чакаў выніку, які атрымаецца. Таму ён закрыў свой блог і не адзываецца».

Зянон Пазьняк кажа, што прачытаў тэкст пасьля таго, як яму затэлефанаваў сябра і даслаў яму Інтэрнэт‑спасылку.

Пазьняк: «Я дакладна ня памятаю — здаецца, ў Юльляна Німцэвіча была навэла ці сюжэт. Ёсьць фартэпіяна, белае выдатнае, на ім граюць, складаюць сымфоніі, выдатную музыку. Потым бяруць фартэпіяна і выкідаюць ў вакно на брук. Яно разьбіваецца на дробныя кавалачкі. І далей ідзе сэнтэнцыя – «ідэал сенгнул бруку» – у перакладзе «ідэал дайшоў да дна». Дык вось паўтараю — дно ня можа быць верхам».

Мы запыталіся ў Зянона Пазьняка ці лічыць ён, што ананімны тэкст скіраваны супраць яго, як палітыка.

Пазьняк: «Чалавек, які гэта пісаў, не чакаў выніку, які атрымаецца. Таму ён закрыў свой блог і не адзываецца. Хутчэй за ўсё, што гэта так, што вынік аказаўся зусім іншым. Я б не сказаў бы, што там пасьлядоўная нянавісьць да майго імя выражаная, не — атрымалася наадварот. Але паўтараю ‑ гэта ня тэма для культурнага абмеркаваньня».

Падзяліцца навіной:         
15 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
šept напiсаў(ла) Студзень 23, 2007 у 12:49
а права літаратурнага героя на незалежнае йснаваньне хтось адмяніў?
Карцаў напiсаў(ла) Студзень 23, 2007 у 13:28
> Потым бяруць фартэпіяна і выкідаюць ў вакно на брук.

Намёк паняў, аўтар-хопэр? Рыхтуйся да расправы... :-D
Taras напiсаў(ла) Студзень 23, 2007 у 15:15
Reakcyja Pazniaka zrazumelaja, ins^aha i nie c^akalasia.. A vos Kislicyna cviaroza hliadzic. Sapraudy, pomnik litaratury. Mova - s^to rasejskaja - nu dyk heta adliustravannie nas^aj rec^aisnasci. C^ac^ot svae Pesenki taksama nie pa-belarusku pisau. A sama paema - u nas^ykh tradycyjakh, jak i Taras na Parnase, jak i Eneida, jak i Lysaja hara, mastackaja vartasc jakikh taksama prymus^ae ustrymacca ad parauniannia z Faustam. Vun kolki lit-znaucy panaprydumvali pra samarodka Pauliuka Bahryma, Janus^kievic^ navat celny zbornik zhruvasciu u jahony honar. I s^to? Ps^yk atrymausia, prydumka, pad jakuju znaucy padvodzili terminy, dyskursy i rakursy. Adno s^koda, s^to Pazniak nie razumiee: dlia kulturnaha abmerkavannia padykhodziac liubye prajavy z^yccia hramadstva, i vysoki s^tyl, i nizki.
Radykal Taras'у напiсаў(ла) Студзень 23, 2007 у 16:04
"Adno s^koda, s^to Pazniak nie razumiee: dlia kulturnaha abmerkavannia padykhodziac liubye prajavy z^yccia hramadstva"

Досыць відавочна, што ён ужывае слова "культурны" ня ў сэнсе "цывілізацыйны, створаны чалавецтвам", а ў сэнсе "выкшталцоны". У першым сэнсе можна казаць, да прыкладу, пра "культуру людажэрцаў", а ў другім - не. Кожны чалавек ёсьць прадуктам культуры, але ня кожны - культурны чалавек.

У польскай мове захавалася адрозьненьне паміж гэтымі сэнсамі. Паганства ці рускія мацюгі - гэта зьява "культурова", а Шапэн - зьява "культуральна".
FED напiсаў(ла) Студзень 23, 2007 у 17:41
Яшчэ пару такіх выказваньняў і я таксама далучуся да КХП-БНФ! ЗЯНОН! ПРЫХОДЗЬ!
Пэрыс Хилтан напiсаў(ла) Студзень 23, 2007 у 23:03
спадзяюся, калі Зеня прыйдзе да ўлады, ён не забароніць SouthPark
Serge Serebro напiсаў(ла) Студзень 23, 2007 у 23:53
> Я б не сказаў бы, што там пасьлядоўная нянавісьць да майго імя выражаная, не — атрымалася наадварот.

Рэспект і уважуха! (с)
Helios напiсаў(ла) Студзень 24, 2007 у 15:47
Zianon Stanisłavavič usio pravilna prakamentavaŭ. Jak zaŭsiody -- koratka j pa spravie. Voś vam pazicyja razumnaha čałavieka.

A da KChP BNF raju dałučycca!

ViTaHeLioS
kanaj напiсаў(ла) Студзень 25, 2007 у 22:31
Хто тут абхаяў блатныя акорды?
Тож, бл..., знайшлісь, сьпівакоўскія морды...
патрыётка напiсаў(ла) Студзень 28, 2007 у 23:19
Варыянт без матаў, не арыгіналб таксама знойдзены ў Нэце
Можа спадару Зянону спадабаецца
Усе варыянты працуюць на адраджэнне папулярнасці шаноўнага Зянона


Дзень добры ў хату, тут эмсі Волат Зьміцер.
Даю каардынаты: не Масква й ня Піцер,
Вэ Ка Эл Беларусь, Менск, цэнтар Эўропы.
Варушы сракай пад гукі Зянон-хопа!

Хочаш спытацца, хто такі Зянон?
Хутчэй давай сюды мікрафон,
І слухай - гэта не пусты гон.
Рэальна кажу вам усю праўду як ёсьць,
Карацей, Беларусь, год дзьве тысячы шэсьць.
Гэта жэсьць!
Хто яшчэ не пасьпеў сесьці,
Стаяць у чарзе - у астрог ці да сьценкі.
Выбары прасраныя. Лукашэнка
Прымае вішнаваньне. Апанэнты зьняволеныя.
Тых жа, хто парашу ня хоча жэрці,
Прымаюць у распрацоўку эскадроны сьмерці.
Пэрспэктывы нуль, галімыя тэмы
Цалкам перамагла таталітарная сыстэма.
Апазыцыя абасралася барадая,
Чэгевары тупыя, хто зьбег, хто за кратамі.

Канец набліжаецца, ніхто ўратаваць ня зможа.
Рада Эўропы, АБСЭ можа?
Трыбунал у Гаазе, НАТО, Шырак?
Паглядзі праўдзе ў вочы - толькі Пазьняк!
Толькі ён
можа даць надзею народу.
Ён моцны,
І на яго ўсе чакалі заўсёды.

Зэкі з зоны, пацаны з раёна,
Усе кажуць: "Ніхто апроч Зянона!".

Піцуць на партах кулёк ды ін'яз:
"ЗЯНОН ужо блізка, уратуе ён нас!".

Перастук на Валадарцы, у Жодзіна, на Акрэсьціна:
"ЗЯНОН
Ужо вяртаецца нарэшце".

Вось ён, рыцар Армагедону!
Паўзе па полю, пераплывае Нёман!
Вось мяжа, успаханая паласа,
Каровіны капыты задам наперад,
Падземны ход.. Шлагбаўм, дзьверы.
АМАП, памежны кардон, сьмерці эскадрон
У пісталеце чакае атручаны патрон..
- Стой, кто ідёт!
- ЗЯНОН!

Рукі за галаву! - А *** табе ў сраку!
Ня здасца ворагу Зянон Пазьняк!
Паказаць дакуманты? Пайшлі не ***, дауны!
Мэта візыту? Пераварот дзяржаўны!
Грамадзянства маё? Афігелі зусім?
Што маю з сабою? Два АК-47!
На ствалах гравіроўка: "Радзіма. Свабода".
Рэзка валіць з дзьвюх рук усю брыгаду ўродаў.
Пяць сэкундаў, і - цуд некранутай прыроды.

На мяжы спакой, сьвеціць Мілавіца.
Маскалі й гэбня, пачынайце маліцца.

Ён вярнуўся, агледзеўся, укленчыў у Гародні,
Пацалаваў зямлю родную, уздыхнуў свабодна:
"Я вярнуўся".
І гэта не пустыя цёркі.
Ён вярнуўся, адчуў у той момант кожны чацьвёрты
Боль у тату на правым плячы,
Шэпча: "Ён вярнуўся - "Пагоня" пячэ!"."

Паўлюк напiсаў(ла) Студзень 31, 2007 у 10:54
"Гісторыя, смеючысь, пакідае мінуўчыну...",--ці-то не Маркс так казаў. Ад Пазьн
яка іншага цяжка было чакаць, ды ён не ўлічыўшым таго, менавіта, за "такі" эле
ктарат яму трэба змагацца!
Віталь напiсаў(ла) Студзень 31, 2007 у 17:37
Ніхто ня чуў, калі ён зьбіраецца на Радзіму? )
патрыётка напiсаў(ла) Студзень 31, 2007 у 23:57
Не чула, на жаль, каб збіраўся, але пабачыце, вернецца і будзе зноў сапраўдным лідэрам беларусаў. Мусіць, ранавата пакуль што...
Black напiсаў(ла) Люты 6, 2007 у 11:57
Tam, dzie Zianon nia moža vykazacca Sam, my sami za Jaho vykažymsia!
Jahor напiсаў(ла) Кастрычнiк 9, 2007 у 1:36
Канечне пакуль рана даваць агульную гістарычную адзнаку асобе Пазьняка. Тое, што я зараз скажу - вельмі цынічна, але баюся што Зянон Пазьняк ужо выканаў сваю галоўную гістарычную місію - Ён здолеў нагадаць шматлікім беларусам пра тое што яны БЕЛАРУСЫ, а не "крэсовыя" ці "паўночна-заходнія". Лічу што ад'езд Пазьняка - гэта самая галоўная з яго нешматлікіх памылак. Сьвядомая частка народу адчула што страціла свайго Лідэра, некаторыя пачалі займацца самападманам (гэта я пра псэўдалідэраў). І калі б Пазьняка ўсё ж такі зьнішчылі фізычна, ён застаўся б ў сэрцах патрыётаў, яго аўтарытэт яшчэ больш узмацніўся б, а астатнія (лукашысты і асабіста нэйтралы) задумаліся б над тым, у якой краіне яны жывуць, не ў 1999, а раней (калі яшчэ былі шанцы нешта зьмяніць, калі быў жывы Захаранка са сваімі сувязямі ў МУС, і калі аўтарытэт Лукашэнкі сярод афіцэраў КДБ не быў такі высокі). Карацей, ён бы стаў беларускім Джохарам Дудаевым, галоўным Беларускім Нацыяным Героям ХХ стагоддзя
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Лiпень 2010г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).