На Магілёўшчыне бібліятэкам не хапае фінансавання. У гэтым годзе іх фонды амаль не папаўняліся. У бібліятэках

набыццё новай літаратуры кладзецца на плечы бібліятэкараў.

У райцэнтры Клімавічы ўжо некалькі гадоў

дзіцячая бібліятэка не мае свайго будынка. Яно згарэла.
Цяпер бібліятэка для дзяцей размяшчаецца ў дарослай. Аб сітуацыі кажа супрацоўніца бібліятэкі: «Месцы нам не хапае. Дзецям вельмі дрэнна. Маленькае памяшканне. Нідзе нічога не адчынена.
Сырое памяшканне, дзецям нязручна.
Калі будаўніцтва пачнецца, невядома. Літаратура амаль не паступае. Фінансавання няма ніякага. Грошай няма.
У гэтым годзе, наколькі я ведаю, мы набываем за свае грошы кнігі».

У Хоцімскім раёне бібліятэкі не зачыняюцца, сцвярджаюць бібліятэкары. Яны запэўніваюць, што вядзецца рэарганізацыя бібліятэчнай сістэмы. Бібліятэкі губляюць самастойны статус і становяцца часткай клубаў або музеяў. «А што з папаўненнем фондаў?» — Пытаюся ў супрацоўніцы Хоцімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі: «У гэтым годзе ў нас наогул праблемы з камплектаваннем.

Мы практычна не камплектаваліся. Няма грошай.
На цяперашні момант новай літаратуры ў нас няма», — адказала яна.

У Бабруйскім раёне ўдалося сустрэцца з супрацоўніцай рэарганізаванай вясковай бібліятэкі, што ў вёсцы Брожа, яе зрабілі клубам-бібліятэкай. Ці палепшыла рэарганізацыя яе працу?

«У нас наогул цяпер няма бібліятэкара. У нас загадчыца клубам выконвае функцыі бібліятэкара.

Мы з хаты сваю літаратуру носім — у каго што ёсць.
Музычныя работнікі прыносяць тое-сёе, бо фонд стары, а людзям, якія чытаюць, пастаянна, хочацца чагосьці новага «.

Замест новай літаратуры чытачам у раённых бібліятэках прапануюць падшыўкі свежых дзяржаўных газет і часопісаў. Грошы на іх вылучаюцца з раённага бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?