Улада126126

Дзмітрый Ус выйшаў на волю

Экс-кандыдат у прэзідэнты быў вызвалены вечарам у 19:00 1 кастрычніка ўказам аб памілаванні. Дзмітрый знаходзіўся ў турэмным шпіталі на Валадарскага ў Мінску.

Відэа Таццяны Гаўрыльчык і Насты Шамрэй

***

20:09

«Дзмітрый пачуваецца някепска. Нічога муж не падпісаў», — сказала Яўгенія Ус па тэлефоне карэспандэнту НН.

Сам былы палітвязень кажа, што «віншаваць яго няма з чым, пакуль не вызваленыя ўсе палітвязні» і што ён будзе змагацца за іх вызваленне.

* * *

Дзмітрый Ус быў кандыдатам у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах у снежні 2010 г. Затрыманы ў Мінску ў ноч з 19 на 20 снежня пасля масавай акцыі пратэсту. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Днём 20 снежня выпушчаны адтуль пад падпіску пра нявыезд. Доўгі час з’яўляўся падазраваным па справе аб масавых беспарадках, прынцыпова застаўся ў Беларусі.

У інтэрв’ю НН ён у маі 2011 г. заявіў: «За ідэю гатовы пакутаваць [змена выбарчага заканадаўства]. Лічу, што яна разумная, граматная. Што б ні здарылася, я яе не адракуся. Трэба даводзіць яе да канца. Каб нашы беларусы былі абароненыя законам і бюлетэнямі. (…) Вы ведаеце, я ляжаў у рэанімацыі шмат разоў. Я бачыў столькі смерцяў… У мяне проста ёсць ідэя. Не важна, дзе спаць. Галоўнае, каб дух не быў зломлены. Не хачу, каб беларусы былі рабамі. … Я не лічу сябе вінаватым. Якая гэта свабода — уцякаць ад сваіх родных, ад народа? У мяне тут сваякі, сябры. Мне гэта не трэба. Няхай бяжыць той, хто гэта робіць».

* * *

Абвінавачванне па артыкуле 293 КК прад’яўлена 18 сакавіка 2011 (арганізацыя масавых беспарадкаў). 26 мая суддзя Людміла Грачова прызнала яго вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў. Пракурорам выступаў Кірыл Чубкавец, які прасіў Уса пакараць сямі гадамі зняволення.

Ус быў асуджаны на пяць з паловай гадоў зняволення.

Тэрмін адбываў у шклоўскай калоніі, яму там далі 2-ю групу інваліднасці. Апошнія дні ён знаходзіўся ў турэмным шпіталі ў Мінску.

За кратамі працягваюць знаходзіцца два кандыдаты ў прэзідэнты — Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў.

нагадаем, што 30 верасня на прэс-канферэнцыі ў Варшаве прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ЕС гатовы прадаставіць Беларусі 9 млрд даляраў фінансавай дапамогі ў абмен на выкананне «шэрагу прапановаў». У пакет прапановаў уваходзіць вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, перамовы ўлады з апазіцыяй, вольныя парламенцкія выбары.

Каментары126

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер-канспіролаг Вірус спыняе сваю дзейнасць, бо ніхто яму не данаціў14

«Прагноз кіроўцы — 15—16 гадзін на мяжы». Пасажыры аўтобусаў, што едуць у Літву, скардзяцца на незвычайна доўгае чаканне1

«Нават дарослыя хацелі далучыцца». Як беларусы ў эміграцыі арганізавалі летнік для дзяцей у Белавежскай пушчы

Застаўся без парэчак. Уладальнік гадавальніка пад Мінскам — пра тое, як надвор’е паўплывала на працу1

Топ-менеджарка Astronomer, якая абдымалася з CEO кампаніі на канцэрце Coldplay, таксама звольнілася3

У Віцебску абрынуліся сем гаспадарчых пабудоў з-за падмывання грунту

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі32

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць