Улада4848

Народны сход змяняе фармат — цяпер ён будзе ладзіцца ў дварах

У чарговы раз зменіцца і спосаб правядзення акцый суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

Арганізатары Народнага сходу і суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» мяняюць фармат правядзеньня акцыяў: народныя сходы плянуецца склікаць у дварах, а маўклівыя акцыі ўжо адбываюцца ў форме фотаакцыяў.

Стварыць сетку сходаў і структураў самаарганізацыі грамадзянаў — такую мэту ставяць ініцыятары Народнага сходу.

12 лістапада ў Менску людзі прыйдуць на плошчу Бангалёр, а сходы ў дварах могуць распачацца ўжо на наступным тыдні, адзначае Віктар Івашкевіч.
На сходах па месцы жыхарства будуць абіраць людзей у аргкамітэт Народнага сходу.

«Мы прапануем людзям разам рабіць, а не замест іх. Далучайцеся, давайце разам працаваць — вось гэта наша галоўнае пасланьне. Праводзьце сходы, зьбірайце сваіх суседзяў, сваіх супрацоўнікаў, знаёмых. Агітуйце, каб яны далучаліся да гэтай працы праз распаўсюд інфармацыі і правядзеньне лякальных сходаў як формы самаарганізацыі людзей. Гэта тое самае, як у 89-м годзе быў аргкамітэт Народнага фронту, а потым ствараліся суполкі падтрымкі. Суполкамі падтрымкі гэтых патрабаваньняў, якія прынятыя 8 кастрычніка, павінны быць вось гэтыя сходы па дварах, па раёнах, па дамах, па вуліцах».

Суполка «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку», вядомая сваімі маўклівымі акцыямі пратэсту на цэнтральных вуліцах Менску, памяняла фармат акцыяў.

Цяпер кожны ахвотны можа арганізаваць невялікую сустрэчу і зрабіць сэрыю фатаздымкаў на фоне вядомых месцаў свайго гораду з пасланьнем да Лукашэнкі.
Штодня плянуецца рабіць па адным фатаздымку. «Памятайце, толькі адсутнасьць думкі і наша бязьдзеяньне дазваляе Лукашэнку хлусіць, што ў нашай краіне ўсё добра».

Паводле намесьніка старшыні руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, раздражненьне ўладаў выклікаюць рэальна масавыя акцыі, калі выходзяць не дзясяткі, а дзясяткі тысяч, што стварае рэальную небясьпеку.

«Тут адсутнічае адзіны і самы важны складнік — жаданьне народу пратэставаць. Калі людзі не выходзяць на вуліцы, калі яны сваю незадаволенасьць цяперашняй сытуацыяй не выліваюць у адкрытыя пратэсты, то якую б форму ні прапанавала беларуская апазыцыя альбо актыўныя моладзевыя групы, гэта не прывядзе да рэальных зьменаў сытуацыі. Калі грамадзтва не гатовае пратэставаць, то немагчыма ўвесь час падмяняць сабой волю народу. Тая пара, які цяпер зьбіраецца, рана ці позна можа прарваць кацёл, які стварыў сёньняшні беларускі рэжым».

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі адзначае, што ўладам не даспадобы любая актыўнасьць грамадзянаў і любыя формы пратэсту. Але стаўка арганізатараў на ўзрастаньне масавасьці акцыяў не апраўдалася.

«Найперш таму, што ўлада сваім грубым, звычайным мэтадам, праз рэпрэсіі, зьбіла гэтую патэнцыйную актыўнасьць, хаця ступень незадаволенасьці сёньняшняй сытуацыяй, эканамічнай і палітычнай, у грамадзтве даволі высокая. Я думаю, што гэта разумнае рашэньне, бо выводзіць жменьку людзей, каб іх тут жа хапалі і каралі суткамі, штрафамі — неразумна. Няхай пульсуе гэтая актыўнасьць у адносна бясьпечных формах, а калі будзе нейкая пікавая сытуацыя, напружаньне, то гэтыя сучасныя тэхналёгіі, калі казаць пра сацыяльныя сеткі, спрацуюць».

Паводле Класкоўскага, фармат Народнага сходу «па дварах» — гэта змушанае адступленьне.

«Фактычна гэта па сьлядах той жа „Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку“. Гэта такі нежыцьцяздольны фармат, бо мала хто будзе выходзіць. І разам з тым у нас шмат спэцслужбаў і сілавых структур, каб кантраляваць гэта і ў нейкіх лякальных фарматах».

Каментары48

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

Генплан Мінска будуць змяняць. Гараджане могуць агучыць прапановы7

Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды пятай гадавіны пратэстаў24

У Мінску ўзброеныя сілавікі затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка1

«Байсол» выставіць на аўкцыён лімітаваную серыю гадзіннікаў6

ChatGPT прадставіў новую мадэль GPT-5. Вось што ў ёй новага і што абяцаюць распрацоўшчыкі2

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі2

Ізраільскія ўлады ўхвалілі план Нетаньяху па акупацыі горада Газа16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам9

«Пра сустрэчу Луку заўсёды прасілі перадаць Пуціну». Шустэр расказаў, як Лукашэнка прапаноўваў свае паслугі амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць