Затрыманы Юрый Карэтнікаў
Былога лідара «Правага альянсу» звінавацілі ў хуліганстве. Суд — у панядзелак.
Каля 17-й гадзіны ў Мінску быў затрыманы міліцыянтамі былы лідар «Правага альянсу» Юрый Карэтнікаў. Пра гэта паведамілі карэспандэнту НН сябры «Правага альянсу». Паводле іх інфармацыі, Карэтнікава звінавацілі ў хуліганстве і адвезлі ў Першамайскі РУУС. Ноч ён прабудзе там, на заўтра прызначаны суд.
Каментары