Грамадства3030

Беларускую мову выкідаюць з універсітэтаў?

ВНУ могуць застацца без беларускай мовы. Дысцыпліну «Беларуская мова: прафесійная лексіка» хочуць выключыць з праграмы навучання на нефілалагічных спецыяльнасцях. Міністэрства адукацыі распрацоўвае новыя стандарты для вышэйшых навучальных установаў.

Як стала вядома «Салідарнасці» з крыніц, які заслугоўваюць даверу, у новых стандартах для ВНУ на няпрофільных спецыяльнасцях можа адсутнічаць курс «Беларуская мова: прафесійная лексіка». Іншымі словамі, матэматыкі, фізікі і ўсе астатнія спецыялісты (за выключэннем філолагаў), якіх рыхтуюць у беларускіх ВНУ, будуць пазбаўленыя магчымасці вывучаць родную мову.

Як вядома, у жніўні Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў скараціць тэрмін навучання ў ВНУ на 25%.

«Нам трэба вельмі сур’ёзна разглядаць пытанне падрыхтоўкі кадраў у краіне. Баюся памыліцца, але можна сказаць, што прыкладна на траціну мы вучым студэнтаў таму, што потым абсалютна не спатрэбіцца ў жыцці», — заявіў прэзідэнт на сустрэчы з міністрам адукацыі.

Такімі вось «непатрэбнымі ведамі», мабыць, і аказалася беларуская мова.

— Гэтая сітуацыя для нас вядомая, — заявіў кіраўнік Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. — Міністэрства адукацыі ўжо некалькі разоў выкідала беларускую мову з праграмы, а ТБМ яе вяртала назад. Мы звярталіся нават у Адміністрацыю прэзідэнта і дабіваліся свайго. Калі і зараз сітуацыя паўторыцца, мы будзем змагацца за мову да канца.

На жаль, атрымаць афіцыйны каментар чыноўнікаў не ўдалося. У аддзеле вышэйшай адукацыі Міністэрства заявілі толькі, што «ўсё яшчэ знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі». Які лёс у новых стандартах падрыхтавалі беларускай мове, не патлумачылі.

— Калі такое здарыцца, давядзецца пахаваць нашу мову, якую мы ўжо хаваем больш як 100 гадоў,
 — адзначыў загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, прафесар Мікалай Прыгодзіч. — Я быў адным з тых, хто рыхтаваў цяперашнюю праграму і дзейныя стандарты, па якіх ўжо чатыры гады вучацца студэнты. Калі зараз выключаць беларускую мову, гэта адаб’ецца самым дрэнным чынам на ўсіх. Па-першае, давядзецца звальняць выкладчыкаў. А па-другое, як жа мы будзем выглядаць у свеце, калі ў нас на іншых спецыяльнасцях не будзе нават элементарнага курса «Беларуская мова: прафесійная лексіка»?
Што ж гэта за спецыяліст, які жыве ў Беларусі, вучыцца ў ВНУ і не ведае сваёй тэрміналогіі і яе гісторыі? Ніхто ж не ставіць пытання, што ў В’етнаме не трэба вывучаць в’етнамскую мову, а ў Кітаі кітайскую. Атрымліваецца поўны абсурд на ўсіх ўзроўнях.

Паводле Мікалая Прыгодзіча, пакуль выкладчыкі працуюць па ранейшай праграме.

— У любым выпадку два гады мы яшчэ працуем як ёсць, бо стандарты дзейнічаюць пяць гадоў. Хаця ў нас у адзін момант могуць усё перавярнуць, і ўсе адразу кінуцца выконваць. Але мы настроеныя дабівацца нават, каб гэты курс быў не адзін семестр, а два. Калі ж пайшлі такія размовы пра выключэнне, то пра гэта трэба крычаць на ўсіх скрыжаваннях, інакш страцім мову канчаткова. Відаць, некаму вельмі хочацца, каб беларусы засталіся без мовы.

Каментары30

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі43

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы8

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць