Грамадства2323

Лукашэнка прапануе рэарганізаваць навуку

У якасці іншай мадэлі ён прапанаваў практыку заходніх краін, дзе фундаментальная навука сканцэнтравана ва ўніверсітэтах, а топавыя прыкладныя даследаванні аддадзены карпарацыям.

Аляксандр Лукашэнка прапануе перагледзець структуру арганізацыі навукі ў Беларусі, зрабіўшы яе больш эфектыўнай. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з навуковай грамадскасцю Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да вучоных з пытаннем, што трэба зрабіць, каб іх інтэлектуальная праца прыносіла найбольшую карысць краіне. «Давайце параімся, ці прытрымлівацца нам традыцыйных арганізацыйных форм, дзе галоўную ролю адыгрывае Акадэмія навук з разгалінаванай сеткай інстытутаў і навукова-практычных цэнтраў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У якасці іншай мадэлі ён прапанаваў практыку заходніх краін, дзе фундаментальная навука сканцэнтравана ва ўніверсітэтах, а топавыя прыкладныя даследаванні аддадзены карпарацыям.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму асабліва цікава пачуць меркаванне маладых вучоных, якія неаднаразова бывалі за мяжой і могуць параўнаць наш і замежны вопыт. «На каго сёння рабіць стаўку: на акадэмічныя інстытуты або ВНУ, галіновыя НДІ, малыя высокатэхналагічныя фірмы? Думаю, што гэту праблему мы з вам таксама павінны абмеркаваць», — сказаў ён.

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне5

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей30

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

Штучны інтэлект дапіша гісторыю Старажытнага Рыма там, дзе гісторыкі няздатныя супаставіць факты

У Барысаве паспрабавалі адрадзіць дыскатэкі для моладзі. Але не па кані корм11

У Вялікабрытаніі злавілі пацука памерам з ката4

Макакі арганізавалі крымінальны бізнэс. Вось як яны да гэтага прыйшлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне5

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць