Грамадства

Міністар Корбут: За пяць гадоў у нас будзе іншая эканоміка

«Мы гатовыя дапусьціць у краіну замежныя капіталы ў любой форме. Трэба толькі, каб умовы былі выгодныя для абодвух бакоў», — паведаміў міністар фінансаў.

У 2007 г. Беларусь мяркуе заняць да $1 млрд на замежных рынках, каб кампэнсаваць падвышэньне цэнаў на расейскія энэрганосьбіты, паведаміў міністар фінансаў Мікалай Корбут.

«Дагэтуль нашыя праблемы вырашаліся збольшага за кошт унутраных крыніц... Каб пакрысе перанесьці рэзкае падаражаньне энэрганосьбітаў, нам сёлета спатрэбіцца замежная падтрымка ў выглядзе прывабліваньня вонкавых рэсурсаў», — кажа міністар фінансаў.

Кажа, Менск не плянуе прыцягваць дзяржаўныя крэдыты, аднак вядзе перамовы пра крэдытаваньне з банкамі Расеі, Вялікай Брытаніі, ЗША, Швайцарыі і шэрагу іншых краінаў, лічучы на прыцягненьне сындыкаваных крэдытаў.

Беларусь, якая покуль ня мае сувэрэннага крэдытнага рэйтынгу, але разьлічвае атрымаць яго сёлета ў першым паўгодзьдзі, не адкідае мажлівасьці разьмяшчэньне эўрабондаў і гатовая выпусьціць на рынках РФ бонды на суму да 10 млрд расейскіх рублёў, кажа міністар фінансаў.

Цяпер агульны памер замежнай пазыкі Беларусі складае менш $850 млн, дзяржаўны бюджэт на 2007 г. — каля $20 млрд.

«Гэтая сума ($1 млрд) узгадняецца з мажлівасьцямі краіны па абслугоўваньні замежнай пазыкі. Дагэтуль нашыя крэдыторы ня мелі праблемаў. Сёньня мы ня маем пратэрмінаваных пазык», — кажа міністар фінансаў.

Беларусь, якая раней абвяшчала асновай эканамічнае палітыкі апірышча на ўласныя сілы, разьлічвае на рост замежных інвэстыцыяў у 2007 г. і гаворыць, што гатовая дапусьціць у краіну заходнія капіталы, каб забясьпечыць мадэрнізацыю эканомікі.

«Нам давядзецца перабудаваць сваю эканоміку, скараціць выдаткі, мажліва, перагледзець інвэстыцыйную палітыку. Болей прыцягваць замежных інвэстыцыяў», — сказаў Корбут.

Замежныя інвэстары ды крэдыторы да апошняга часу абміналі Беларусь, якая захавала дзяржаўны кантроль над эканомікай і адмаўлялася ад прыватызацыі буйных дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Мы гатовыя дапусьціць у краіну замежныя капіталы ў любой форме. Трэба толькі, каб умовы былі выгодныя для абодвух бакоў», — паведаміў міністар фінансаў.

Менск прызнае, што зьмененыя ўмовы ў дачыненьнях з Расеяй і намер расейскіх уладаў цягам пяці гадоў цалкам перайсьці на рынкавыя адносіны са сваім хаўрусьнікам, патрабуюць эканамічных пераўтварэньняў у краіне.

«Празь пяць гадоў у нас будзе іншая эканоміка. Яна прыстасуецца да новых умовах, якія перад ёй паўстануць», — сказаў міністар фінансаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі адбыўся пажар у раёне прадпрыемства ВПК

Польская пракуратура пацвярджае, што напад на расійскага апазіцыянера Волкава рабіўся «пад уплывам» Леаніда Неўзліна3

Лукашэнка прыгразіў ураду адказнасцю за «свавольствы» з цэнамі5

Украіна ракетным ударам пакінула расійскую элітную брыгаду марпехаў без камандавання4

Ілан Маск заявіў, што штучны інтэлект ужо сёння разумнейшы за большасць людзей5

Зяленскі прапанаваў узначаліць урад Украіны Юліі Свірыдзенка

Лябедзька пра сына-палітвязня: Гэта не бравада, я гатовы абмяняць сябе на яго12

Лукашэнка праверыў фізпадрыхтоўку генералаў. «Усе паказалі толькі выдатныя вынікі»17

У Краматорску збеглі з-пад украінскага канвою чацвёра расійскіх вайскоўцаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам2

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць