Арганізатары канцэрту Лявона Вольскага ў Брэсце сутыкнуліся з праблемай. Пасля тэлефанавання зверху за некалькі гадзін да пачатку адміністрацыя ўстановы вымушаная была адмяніць мерапрыемства.У тэрміновым парадку атрымалася знайсці іншую залу. Вольскі даў канцэрт у
У Брэст Лявон Вольскі заехаў пасля шэрагу канцэртаў у Еўропе. Музыка выступаў у Празе, Берліне і Беластоку. Прадстаўляў праграму з найлепшых песень з усіх праектаў, да якіх меў дачыненне: ад «Мроі» пачынаючы і «Саўкам ды Грышкам» заканчваючы. Канцэрты былі акустычнымі, у падарожжа Лявон выправіўся разам з гітарыстам Алегам Гарусам і Мацеем Сабуравым, які дапамагаў з гукам ды падыгрываў часам на тамбурыне.
У Брэсце музыку чакалі. 25 лістапада тут была запланаваная імпрэза ў кавярні «Сваякі». Арганізатар
«Нешта зусім сталі перагінаць з гэтымі забаронамі, — кажа Лявон Вольскі. — Вайцюшкевічу сарвалі невялічкі выступ, цяпер нам паспрабавалі. Смешнымі выглядаюць гэтыя спробы. Мне, па шчырасці, шкада дурных і бездапаможных людзей, якія займаюцца такімі рэчамі». У апошні момант яго канцэрт атрымалася перанесці ў залу
Цяпер музыка рыхтуецца да выступу ў легендарнай «Камчатцы». 3 снежня Лявон адыграе канцэрт у
На канцэрт Вольскага ды экскурсію па беларускім Пецярбургу можна выправіцца разам з турыстычным агенцтвам
А 8 снежня Вольскага пабачыць і пачуць можна будзе на сольным канцэрце ў Варшаве, у клубе Spoldzielnia CDQ (Burakowska, 12).
Каментары