Грамадства

Пахаванне членаў экіпажа МІ-24 адбудзецца ў пятніцу

Пахаванне членаў экіпажа Мі-24 адбудзецца 2 снежня ў вёсцы Новыя Засімавічы Пружанскага раёна, дзе знаходзіцца 181-я баявая верталётная база ВПС і войскаў СПА Беларусі.

Ваенны верталёт разбіўся каля 19.45 пры заходзе на пасадку ў раёне аэрадрома Пружаны пасля выканання планавых вучэбна-трэніровачных палётаў. Катастрофа адбылася прыкладна за паўтара кіламетры ад аэрадрома. Усе тры члены экіпажа баявой машыны загінулі. Гэта камандзір Алег Кахно (1973 г.н.), штурман Дзяніс Глушчанка (1979 г.н.), бортінжынер Валерый Бабко (1968 г.н.).

На месцы крушэння верталёта працуе камісія Міністэрства абароны. Брэсцкім міжгарнізонным ваенным пракурорам распачата справа на падставе ч. 2 арт. 465 КК (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць двух і больш асоб).

Згодна з загадам міністра абароны генерал-лейтэнанта Юрыя Жадобіна, у сувязі з правядзеннем расследавання часова прыпыненыя палёты авіяцыі Узброеных сіл Беларусі.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Усе навіны →
Усе навіны

Работнікі МНС выратавалі на пажары сабаку і ката, а потым зрабілі ім штучнае дыханне

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

14-гадовая Віка адмовіла ў сэксе — і гэта стала прычынай панажоўшчыны, у якой загінулі чацвёра падлеткаў у Байкальску9

На бетонным заводзе ў Гомелі загінуў кіроўца цэментавоза

«Тыдзень у Бразіліі, дзе цябе абрабуюць, або два тыдні ў бяспечнай Беларусі». Па што замежнікі едуць у нашу краіну5

Украіна атакавала тэхнапарк і завод па вытворчасці беспілотнікаў у Падмаскоўі1

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны18

У назвах станцый метро на выхадах з падземкі зніклі некаторыя літары1

Карл ІІІ у Канадзе: Сапраўдная Поўнач моцная і свабодная1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць