Культура44

200 гадоў Напалеону Орду

У самы разгар вайны з расейцамі, да канца 1864 году, ён мэтадычна аб’яжджае ўсе раёны найбольш актыўных баявых дзеяньняў і... малюе краявіды.

Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 г. у радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павету Менскай губэрні (цяпер вёска ў Іванаўскім раёне на Берасьцейшчыне) у сям'і маршалка шляхты Кобрынскага павету, інжынэра-фартыфікатара Міхала Орды, які даў сыну імя францускага імпэратара.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны беларускі музыколяг ці кампазытар. Піяніст і кампазытар Напалеон Орда ў сярэдзіне 1840-х гадоў быў дырэктарам Італьянскае оперы ў Парыжы. Разам зь сябром, Фрэдэрыкам Шапэнам, ён багата зрабіў для папулярызацыі нашае айчыннае музычнае культуры ў Эўропе. Музычныя творы самога Орды, асабліва палянэзы, мазуркі й вальсы, вылучаюцца самабытным і вітруозным стылем. Слава, грошы й спакойнае жыцьцё ў вясёлай францускай сталіцы былі гарантаваныя. Н. Орда ствараў рамансы і песьні на словы С. Вітніцкага і А. Плуга, выдаў «Альбом твораў польскіх кампазытараў» (1838). Орда стаў аўтарам славутае "Граматыкі музыкі", што выйшла ў 1873 г. ды была высока ацэнена Станіславам Манюшкам, які лічыў Орду сваім настаўнікам.

Ягонае імя мусіць ведаць кожны гісторык. Бо перадусім Напалеон Орда быў адважным правадыром паўстанцаў-патрыётаў. Яшчэ падчас сваёй вучобы ў Сьвіслацкай гімназіі ён далучыўся да тайнага студэнскага таварыства "Заране". А падчас вучобы ў Віленскім унівэрсытэце прыцягваўся да палітычнага дазнаньня. Унівэрсітэт здольны студэнт не скончыў — у 1827 г. быў адлічаны за прыналежнасць да тайнага студэнцкага таварыства. Пасля арышту і 15-месячнага турэмнага зняволеньня вяртаецца ў родныя Варацэвічы, але застаецца пад наглядам паліцыі і самастойна завяршае сваю адукацыю.

У выніку зьяўляюцца тысячы графічных твораў.

3 1873 г. Напалеон Орда распачаў ня менш манументальную справу — выданьне ўласным коштам «Album Widokow Historycznych». Аднак было выдадзена толькі 260 малюнкаў-літаграфіяў у васьмі сэрыях (каля 120 па беларускіх губэрнях), гравіраваных на камені Алаізам Місеровічам у літаграфічным камбінаце Максімільяна Фаянса ў Варшаве.

Мы ўсе мусілі б ведаць пра яго ўсё. Цяжка паверыць, што ў ХХ стагодзьдзі пра яго амаль не пісалі ў Беларусі. I толькі напярэдадні XXI стагодзьдзя мы пачалі пакрысе ўсьведамляць маштаб асобы нашага суайчынніка з гучным імем — Напалеон Орда. Калі небудзь мы будзем ведаць яго ўсе. Кожны.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

«Кожны раз даказваю, што я чалавек». Сям'я беларусаў з польскімі каранямі чатыры гады спрабуе атрымаць ДНЖ у Польшчы13

Як быць маладым бацькам у 66 гадоў, пра мару і пра новы альбом — у гутарцы з легендаю фолку Іванам Кірчуком6

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё22

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м14

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць