Першая ў Беларусі спецыялізаваная выстава-кірмаш дзіцячай кнігі «Кніжкі ў штоніках» пройдзе з 27 снежня па 5 студзеня ў Мінскім палацы мастацтваў Казлова, 3, ст. метро «Плошча Перамогі»).

Асноўная задача выставы — прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы дзіцячага чытання, павышэнне цікавасці дзяцей і бацькоў да чытання кніг, што спрыяе развіццю духоўнасці грамадства.

У выставе-кірмашы прымуць удзел беларускія і расійскія выдавецтвы, дзіцячыя перыядычныя выданні і кнігагандлёвыя арганізацыі. Найбуйнейшымі экспанентамі выступаюць ААТ «Белкніга» і выдавецтва Беларускага экзархата, што прапануюць шырокі выбар дзіцячай літаратуры. Таксама будуць прадстаўлены дыскі з апошнімі версіямі навучальных гульняў і праграм.

«Літаратурныя вячоркі» запрашаюць на сустрэчы з дзіцячымі пісьменнікамі Андрэем Смятаніным, Андрэем Жвалеўскім, Яўгеніяй Пастарнак, Ганнай Красніцкай, Аленай Міхаленка, Аркадзем Груздовым, Аленай Піменавай ды інш. Пройдуць таксама «Літаратурныя малявалкі». Мастакі дадуць урокі малявання на шарах і выразання з паперы, адкрыюць сакрэты карыкатуры і калажу. На спецыяльнай гульнявой пляцоўцы можна будзе паўдзельнічаць у роспісы вялікіх папяровых хатак.

Дзеці і дарослыя таксама ўбачаць спектаклі лялечнага тэатра «Батлейка» і тэатра «Вобраз». Можна будзе наведаць калядныя імпрэзы. Завітае на кірмаш і Дзед Мароз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?