Усяго патроху
5 каментароў Юра Сідун, Studenty.by | 09:16, 16 лютага 2007

Савет Міністраў Беларусі выдаў пастанову аб парадку працы кампутаровых клюбаў. Паводле яе клюбы мусяць захоўваць падрабязную статыстыку ўсіх старонак, на якія хадзілі іх наведвальнікі. Частка прадстаўнікоў інтэрнэт‑клюбаў ужо выказалася, што гэта не зьяўляецца эфэктыўным. Але ж на самой справе такі кантроль вядзецца сыстэмнымі адміністратарамі звычайна паўсюль: у інтэрнэт‑кавярнях, ва унівэрсытэтах ды офісах.

Насамрэч, застацца ананімным і абыйсьці забарону на наведваньне пэўных сайтаў можна карыстаючыся звычайнай флэшкай і адмысловым бясплатным браўзэрам Torpark.

Torpark уяўляе сабой крыху мадыфікаваную вэрсію бясплатнага браўзэра Firefox, якая перасылае пакеты праз сетку ананімнай перадачы дадзеных Tor. Прынцып дзеяньня гэтай сеткі зводзіцца да наступнага: замест таго каб праходзіць наўпрост ад адпраўніка да атрымальніка, пакеты дадзеных у сетцы Tor перасылаюцца па выпадковых маршрутах праз некалькі сэрвэраў.

Сэрвэры выкарыстоўваюць зашыфраваныя злучэньні і хаваюць усе сьляды перасыланьня інфармацыі такім чынам, што ні ў адной кропцы немагчыма вызначыць, адкуль або куды накіроўваюцца дадзеныя. Пры гэтым самі сэрвэры, якія удзельнічаюць у ланцужку па перасыланьні інфармацыі, ведаюць толькі тое, ад якога вузла яны атрымалі дадзеныя і на які вузел іх перадаюць. Іншымі словамі, поўны маршрут сэрвэрам Tor невядомы. Адзін і той жа ланцужок выкарыстоўваецца для злучэньня на працягу прыкладна хвіліны, пасьля чаго выбіраецца новы маршрут.

Torpark абараняе вас адначасова з двух бакоў. Правайдэр альбо інтэрнэт‑кавярня ня могуць вызначыць, якія сайты наведваў іх карыстальнік, а адміністратары сайтаў ня могуць вызначыць сапраўдны IP‑адрас, а гэта значыць і фізычнае месцазнаходжаньне карыстальніка.

Падрабязьней на сайце Studenty.by

Падзяліцца навіной:         
5 каментароў падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Serge Serebro напiсаў(ла) Люты 17, 2007 у 11:14
Хто ж, цікава, дасьць у інэт-кавярні ставіць свой софт? Што за лухта?
vojur напiсаў(ла) Люты 17, 2007 у 13:11
Serge Serebro, а можа было варта спачатку прачытаць поўную вэрсію? ;)

Torpark не патрабуе інсталяцыі (!) і працуе наўпрост з флэшкі.
??? напiсаў(ла) Люты 17, 2007 у 14:26
a kali u` kawiarni fles`ku moz`na skarystac` tolki praz siedziacaha tutaj z`a rasparadc`yka kamputarami?
vojur напiсаў(ла) Люты 17, 2007 у 14:40
2 ???

Унівэрсальных рашэньняў ва ўласнай бясьпецы не бывае, але затое кавярні бываюць розныя ;)
Paranoia напiсаў(ла) Люты 17, 2007 у 14:51
Корисна річ! Вживав колись, правда не саму програму, а взагалі мережу Tor.
Головне щоб адміни адреси сайтів не перебанили - їх там не так багато. :(
  падпіска на каментары   каментары праз RSS  
Дадаць каментар (прэмадэрацыя)

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Спам-фільтар: увядзіце ўсе лікі без прабелаў (напр. 15091974), каб даслаць каментар.

Самае чытанае
Рэдакцыя рэкамендуе
Апошнія абмеркаванні
Красавiк 2009г.
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
© МФВГ "Наша Нiва". Усе правы абароненыя. Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на "Нашу Нiву" Кантакт з Рэдакцыяй: форма зваротнай сувязі; электронная пошта: nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).