Грамадства33

Беларускіх чыноўнікаў прымусілі адказваць на электронныя лісты

А таксама размаўляць на той мове, якую абярэ грамадзянін.

Новыя правілы пачынаюць дзеяць 22 студзеня. Закон «Аб працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў» абавязвае дзяржаўныя органы ды іншыя арганізацыі разглядаць электронныя звароты нароўні з пісьмовымі.

Праўда, змены ў законе не азначаюць, што будуць разглядацца любыя электронныя пасланні. Як патлумачылі ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі (НЦПІ),

ліст трэба правільна аформіць: пазначыць прозвішча, імя, імя па бацьку, звесткі пра месца жыхарства ці працы.
Замест асабістага подпісу заяўнік мусіць падаць адрас сваёй электроннай пошты.

«Разглядацца будуць толькі тыя лісты, што паступілі на адрас электроннай пошты ўстановы або былі пакінутыя ў адмысловай рубрыцы на афіцыйных сайтах арганізацыяў. На скаргі, якія з’яўляюцца на розных форумах, дзеянне гэтага закону не распаўсюджваецца», — удакладняе начальнік кіраўніцтва распаўсюджвання прававой інфармацыі НЦПІ Андрэй Раманаў.

У той жа час не ўсе дзяржаўныя і прыватныя кампаніі маюць на сваіх сайтах форму зваротнай сувязі.
Каб выправіць гэты недахоп, у іх засталося ўсяго некалькі дзён.

Апроч таго,

цяпер пры правядзенні асабістага прыёму размова з чыноўнікам будзе запісвацца на відэа- ці аўдыёносьбіты.

«Выкарыстанне тэхнічных сродкаў дазволіць павысіць адказнасць службовых асобаў, выключыць грубасць і хамскае стаўленне да грамадзянаў, а таксама выявіць тых чыноўнікаў, якія выяўляюць залішні бюракратызм, — кажа дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў. — Звяртаю ўвагу на тое, што без ведама наведніка і ягонай згоды запісваць або здымаць на відэа размову не маюць права».

Прыемныя новаўвядзенні для беларускамоўных грамадзянаў.

Чыноўнікаў забавязалі адказваць на той мове, на якой складзены зварот. То бок цяпер спасылацца на дзве дзяржаўныя мовы прадстаўнікі ўладаў не змогуць.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Усе навіны →
Усе навіны

Італія плануе пабудаваць найдаўжэйшы падвесны мост у свеце — у Сіцылію6

Азербайджан і Арменія адкрыюць транспартны калідор пры ўдзеле ЗША і без удзелу Расіі5

«Адчуванне — фантастычнае». Ігар Кулей здзейсніў дзіцячую мару і стаў прыватным пілотам у Польшчы5

Сергеенка носіць гадзіннік «Смерць шпіёнам», а Вакульчыку жонка не дазволіла6

У Мінску мужчына чапляўся да маладога хлопца на прыпынку. Хлопец аказаўся амапаўцам17

Ціханоўская адказала, чаму дагэтуль не вывучыла літоўскую мову10

«У банку пацвердзілі, што яны сапраўдныя». Беларуска купіла на Wildberries даляры па нечаканым курсе6

За дзецьмі ў школах будуць пільна сачыць па камерах — каб яны не карысталіся тэлефонамі3

Што вядома пра Паўлючэнку, які ў 2020 годзе перадаў Ціханоўскай скрутак з грашыма і суправадзіў да мяжы?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі1

Памятаеце фота з мускулістым беларусам, які ў 2020-м ішоў у счэпцы з амапаўцам? Цяпер ён здымаецца ў кіно ў Англіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць