Маці палітвязня, віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі Лідзія Уладзіміраўна паведаміла, што яе рахунак у «Беларусбанку» быў заблакаваны. Яна адчыніла новы рахунак. Вось ён:
02153152, ААТ «БПС-Сбербанк», РД № 200, г. Віцебск. Вуліца Леніна 26/2. Да запатрабавання. Лідзіі Уладзіміраўне Каваленка.
Нагадаем, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў следчым ізалятары, куды быў змешчаны, пакуль ідзе следства па крымінальнай справе паводле артыкула 415 «Ухіленне ад адбывання пакарання». З лета 2010 года Сяргей Каваленка знаходзіцца на «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй елцы. Парушэнні рэжыму — гэта вяртанне дахаты пазней вызначанага часу, а таксама некалькі адміністрацыйных справаў, распачатых супраць Каваленкі падчас яго ўмоўнага пакарання. У выніку абвінаваўчага прысуду актывіст можа быць зняволены на тры гады, стаўшы такім чынам чарговым беларускім палітвязнем.
У Каваленкі двое дзяцей, а жонка сядзіць удома з паўгадовай дачкой. Сям’ю забяспечваў Сяргей Каваленка, які працаваў будаўніком.
bchd.info
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ