Пішучы пра скандал у Грэцыі вакол будучага праваслаўнага храму, у якім на фрэсках будуць выяўленыя вядомыя дыктатары ХХ ст., «Российская газета» спаслалася на вопыт гарадзенскага праваслаўнага храму.

У іканаграфічнай традыцыі нярэдка старажытныя каты і прыгнятальнікі царквы і нават нячысьцікі малююцца па‑просту ў вопратцы цяперашніх ворагаў царквы, напрыклад, напрыканцы ХХ ст. на абразах сталі выяўляцца чырвонаармейцы, піша «РГ». І прыводзіць словы багаслова Андрэя Кураева: «Я нядаўна быў у Горадні, у Заходняй Беларусі, там у храме паўтара дзясятка вялікіх абразоў, і навідавоку абразы расейскіх новапакутнікаў з намаляванымі на іх чэкістамі. Гэтыя выявы, канешне, ніякім чынам не падпісаныя, але мясцовае КДБ моцна пакрыўдзілася на гэтыя абразы ў Горадні».

CП, паводле blog.grodno.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0