Прэм’ер-міністр Славакіі Івэта Радзічава намінавала беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 году.
У лісце, накіраваным у Нобелеўскі камітэт, Радзічава адзначыла сумленнасць і смеласць Бяляцкага, які вярнуўся на радзіму, нягледзячы на тое, што ведаў аб тым, то яму будуць выстаўленыя абвінавачанні, паведамляе газета Wall Street Journal.
Раней Бяляцкага вылучылі польскія і украінскія дэпутаты.