Жонка Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук была прынятая ў Міністэрстве замежных і еўрапейскіх справаў Францыі, дзе яна абмеркавала сітуацыю з праваабаронцамі ў Беларусі.
Пасол у справах правоў чалавека Франсуа Зімэрэй зноў запэўніў у падтрымцы Францыяй Алеся Бяляцкага, кіраўніка зачыненага праваабарончага цэнтра «Вясна» і
Ён таксама вітаў намінацыю Алеся Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру 2012 года. Паводле францускага дыпламата, гэтая намінацыя падкрэслівае ўклад А.Бяляцкага ў абарону правоў чалавека і дэмакратычных свабодаў у Беларусі і ва ўсім свеце.
Францыя заклікае Беларусь вызваліць усіх зняволеных па палітычных матывах або за праваабарончую дзейнасць і паважаць у поўнай меры грамадзянскія і палітычныя правы ў адпаведнасці з узятымі на сябе міжнароднымі абавязаннямі.