Літоўцаў палякі любяць больш, чым суседзяў на Усходзе — расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў, аднак менш, чым жыхароў краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы.
Паводле апытання, праведзенага Цэнтрам грамадскай думкі Польшчы, 37–44% рэспандэнтаў сказалі, што добра ставяцца да літоўцаў, харватаў, немцаў, балгараў, грузінаў і грэкаў.
Дадзеныя апытання, якія публікуе агенцтва ПАП, паказваюць, што да расійцаў, беларусаў, украінцаў, яўрэяў, армян, сербаў, егіпцянаў, кітайцаў і в’етнамцаў добра ставяцца 29–34% жыхароў Польшчы.
Лепш за ўсё палякі ставяцца да чэхаў і славакаў — 58% і 57% удзельнікаў апытання.
55% рэспандэнтаў прызналіся ў добрым стаўленні да італьянцаў, 54% — да брытанцаў, 53% — да іспанцаў і французаў, 52% — да нарвежцаў, швейцарцаў і венграў, 51% — да шведаў і амерыканцаў.
Добра ставяцца да галандцаў, аўстрыйцаў, датчанаў, бельгійцаў, ірландцаў, японцаў і фінаў 45–49% рэспандэнтаў. Даследаванне паказвае, што палякам хутчэй не падабаюцца, чым падабаюцца туркі, румыны, цыганы і арабы.
Апытанне праводзілася 5–11 студзеня, былі апытаныя больш за 1000 жыхароў Польшчы.
Каментары