Самы вядомы твор Якуба Коласа «Новая зямля» прагучыць сёння на літаратурнай вечарыне «Матчыны дарунак ад самай калыскі», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, што пройдзе ў Дзяржаўнымлітаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.
У юбілейны год у музеі песняра праходзіць грамадская акцыя «Мы чытаем Коласа», мэта якой — пашырэнне і папулярызацыя твораў знакамітага пісьменніка. Гэтым разам
паэму «Новая зямля» прачытаюць намеснік кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Аляксей Каштальян, намеснік старшыні камітэта па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Уладзімір Ламека, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка, галоўны дырэктар радыёстанцыі «Беларусь» Навум Гальпяровіч,а таксама сябры Дабрачыннай рады музея Таццяна Мархель, Наталля Аўдзеева, Раіса Баравікова, Алесь Бадак, Сяргей Галоўка, Іван Міско, Генрых Далідовіч.
Спецыяльна да ўрачыстай вечарыны падрыхтаваная выстава «Якуб Колас і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі: да вытокаў беларускай навукі аб слове» з фондаў музея, на якой будуць прадстаўлены рэдкія дакументы і матэрыялы, звязаныя з навуковай дзейнасцю песняра.
Якуб Колас ўсё свядомае жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры, нягледзячы на тое, што час не заўсёды спрыяў такой дзейнасці.
За некалькі месяцаў да смерці Якуб Колас напісаў свой знакамітыліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і дасёння не губляюць актуальнасці: «Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў».
У Міжнародны дзень роднай мовы, у музеі пойдзе размова аб стане беларускай мовы, аб перспектывах развіцця, аб яго ролі і значэнні ў жыцці народа. Выступіць перад гасцямі вечарыны запрошаны дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Аляксандр Лукашанец, супрацоўнікі рэдакцый беларускіх журналов.
Каментары