Найлепшымі дэбютнымі кнігамі — Марціновіч, Брыль і пераклад По
14 сакавіка ў мінскай галерэі «Ў» былі названыя і ўганараваныя лаўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют».
У намінацыі «Пераклад» найлепшым быў прызнаны калектыў рэдакцыі часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», які летась выдаў у перакладзе з ангельскай мовы кнігу Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці». Атрымлівалі прэмію перакладчыкі кнігі Юля Цімафеева, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская і Алена Пятровіч.
У намінацыі «Проза» перамагла кніга Віктара Марціновіча «Сцюдзёны вырай». Яна выйшла ў электронным варыянце, з нагоды чаго Валянцін Акудовіч, віншуючы лаўрэата, пажартаваў: а на што вы, Віктар, паставіце мне аўтограф?
У намінацыі «Паэзія» найлепшай прызналі кнігу Антона Францішка Брыля «Не ўпаў жолуд». Лаўрэат жыве ў Цюрыху, ён прафесійны кампутаршчык, і прыехаць на цырымонію ўганаравання не змог. Але прыслаў відэазварот, у якім чытаў свае новыя вершы.
Усяго ў спісе намінантаў на прэмію было дзевяць пазіцыяў. І ўсе, хто не стаў лаўрэатам, атрымалі заахвочвальную прэмію.
Прэмію «Дэбют» летась заснавалі Беларускі
Каментары