Шмат чым адметныя беларусы сярод народаў свету, але найперш іх адрознівае мова — скарб, які ўвабраў у сябе ўсё багацце і разнастайнасць духоўна-культурнай спадчыны Беларусі. Гэткім скарбам, несумненна, з’яўляецца і слова Купалы, яго паэтычная думка, энергетыка душы і сэрца. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў рамках Года кнігі, Купалаўскага юбілейнага года працягвае грамадска-культурную акцыю «Чытаем Купалу разам». Праект быў падтрыманы прадстаўнікамі Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, работнікамі буйных прадпрыемстваў краіны, настаўнікамі і вучнямі школ Мінска, студэнтамі і выкладчыкамі сталічных ВНУ.

22 сакавіка, а 18-й гадзіне вершы народнага паэта Беларусі прагучаць з вуснаў людзей розных прафесій і ўзростаў, сяброў і партнёраў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы (вул. Купалы, 4):

супрацоўнікаў Дэпартамента аховы Цэнтральнага раёна г. Мінска, фірмы «Кансультант», дырэктара школы, псіхолага, навучэнцаў лінгвагуманітарнага каледжа, фальклорнага гурта «Квецень», галоўнага рэдактара газеты «ЛІМ» Таццяны Сівец, акцёра і рэжысёра Беларускага радыё Алега Вінярскага, бардаў Алеся Камоцкага і Сяргея Антонава.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?